Для медыкаў, што змагаюцца з COVID-19, шукаюць псіхолагаў

Кампанія ByCovid19, якая аказвае дапамогу лекарам у Беларусі, пачынае пошук псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў-валанцёраў, якія гатовыя працаваць на гарачай лініі для лекараў.

94330223_3141150432603840_3538567054879621120_o.jpg

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку каардынатар кампаніі Андрэй Стрыжак.
«Мы запускаем службу псіхалагічнай падтрымкі медыкаў падчас пандэміі.
Сёння медперсанал увесь час знаходзіцца ў крызіснай сітуацыі, барацьба з COVID-19 даецца лекарам вельмі нялёгка. Мы пастаянна атрымліваем запыты на псіхалагічную падтрымку ў гэтай сітуацыі, і дзякуючы нашым партнёрам у нас з'явілася магчымасць арганізаваць гарачую лінію псіхалагічнай падтрымкі для медыцынскага персаналу», — напісаў ён.
Крытэрыі для спецыялістаў-валанцёраў наступныя: тэрытарыяльна лепш знаходзіцца ў Мінску, час працы — кожны дзень з 27 красавіка, да 5 гадзін у дзень, графік плавае.
Дэдлайн па набору — нядзеля 27 красавіка 17:00Трэнер: Ігар Ільюкевіч (Garry Wood)Навучальны трэнінг: панядзелак, 28 красавіка 12:00.
Заяўкі можна адпраўляць сюды.
Сайт кампаніі з інфармацыяй пра дапамогу: bycovid19.com.