У Фінляндыі прадаюць першы ў свеце хлеб з цвыркунамі
Па прагнозах ААН, да 2050 года з ежай стане усё нашмат горш, а дапамогуць нам насякомыя.
У Хельсінкі ў продаж паступіла партыя хлеба з цвыркунамі — фінская пякарная кампанія «Fazer» пачала выпускаць першы ў свеце хлеб з насякомымі ў складзе.
Паводле інфармацыі ад вытворцы, у кожным бохане хлеба — каля 70 хатніх цвыркуноў, здробненых да стану мукі. Змест цвыркуноў ў хлебе складае 3% ад агульнай вагі бохана.
У кампаніі сцвярджаюць, што, дзякуючы цвыркунам, хлеб стаў больш храбусткім, духмяным і смачным. Хлеб атрымаўся вельмі пажыўным, бо цвыркуны багатыя бялком, тлустымі кіслотамі, жалезам, кальцыем і вітамінам B12.
Нядаўна Сусветны фонд дзікай прыроды Вялікабрытаніі апублікаваў даклад аб тым, як сусветныя рэсурсы выкарыстоўваюцца для стварэння корму для жывёл і чаму гэта неэфектыўна.
Згодна з рэкамендацыямі па харчаванні, чалавеку трэба ёсці ад 45 да 55 грамаў бялку ў дзень, але замест гэтага многія з нас ўжываюць да 90 грамаў бялку ў сярэднім штодня і больш траціны складаюць мясныя прадукты.
WWF лічыць, што неабходна змяніць нашу культуру спажывання і карміць жывёл па-рознаму. Замест вырошчвання соі і кукурузы можна выкарыстоўваць альтэрнатывы, такія як водарасці і насякомыя. Гэта не зніжае пажыўнай каштоўнасці корму для жывёл, бо мухі, цвыркуны і іншыя насякомыя могуць нават замяніць да 50 адсоткаў корму для рыбы.
Насякомыя могуць вырабляць такую ж колькасць ядомага бялку, як соевыя прадукты, але для іх не патрабуецца вялікай тэрыторыі, а іх вытворчасць адрозніваецца больш нізкімі выкідамі парніковых газаў і патрабаванай колькасцю энергіі. Здароўе жывёл пры гэтым не толькі не пагаршаецца, але нават паляпшаецца.
Насельніцтва планеты расце і налічвае ўжо больш за 7 мільярдаў. Да 2050 года толькі для таго, каб задаволіць попыт на прадукты харчавання, аб'ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў свеце павінен павялічыцца на 60%, а ў краінах, якія развіваюцца — амаль на 100%.
Дарэчы, у Навукова-практычным цэнтры па біярэсурсах НАН РБ упэўненыя, што беларусы будуць есці насякомых.
Паводле greenbelarus.info