У Расіі «датычным да экстрэмізму» забароняць удзельнічаць у любых выбарах

У першай рэдакцыі "закона супраць ФБК" забарона прадугледжвалася толькі на выбары ў расійскую Дзярждуму. Да другога чытання законапраекта паступіла прапанова не дапускаць "датычных да экстрэмізму" да любых выбараў.

43899554_303.jpg

У Расіі хочуць адхіліць асоб, "якія маюць дачыненне да дзейнасці экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый", ад удзелу ў выбарах любых узроўняў, паведаміла ў пятніцу, 21 траўня, агенцтва ТАСС са спасылкай на тэкст паправак да законапраекта Дзярждумы аб абмежаванні выбарчага права, які ў СМІ называюць "законам супраць ФБК" (Фонд барацьбы з карупцыяй. — Рэд.).
Як паведамляе агенцтва, адпаведныя папраўкі ўнесены да другога чытання законапраекта. У базе даных Дзярждумы гэтыя змены ў законапраекце пакуль не прапісаныя. У першай рэдакцыі дакумента абмежаванні ўводзіліся толькі для выбараў у Дзярждуму.

Каму забароняць удзельнічаць у выбарах

Згодна з новымі папраўкамі, у выбарах надалей не змогуць удзельнічаць нават асобы, якія "выказвалі падтрымку экстрэмісцкім і тэрарыстычным арганізацыям, у тым ліку ў інтэрнэце". Пры гэтым удакладняецца, што такая падтрымка можа выяўляцца ў выглядзе "выказванняў, прадастаўленні грашовых сродкаў, маёмаснай, арганізацыйна-метадычнай, кансультацыйнай ці іншай дапамогі".
Датычнымі могуць быць прызнаныя тыя, што выказваў падтрымку "мэтам і формам арганізацыі, прызнанай экстрэмісцкай або тэрарыстычнай, а таксама асобным мерапрыемствам такой арганізацыі", гаворыцца ў папраўках.

Пазоў аб забароне ФБК

У цяперашні час на разглядзе Масгарсуда знаходзіцца пазоў маскоўскай пракуратуры аб прызнанні экстрэмісцкімі і забароне Фонду барацьбы з карупцыяй, Фонду абароны правоў грамадзян, а таксама так званых штабоў Навальнага. Чарговае судовае паседжанне па пазове прызначана на 9 чэрвеня.
Папраўкі да "закону супраць ФБК" унеслі кіраўнік камітэта Дзярждумы па дзяржбудаўніцтве і заканадаўстве Павел Крашаніннікаў і кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Андрэй Клішас. Дата галасавання па законапраекце ў другім чытанні пакуль не прызначаная.
dw.com