У Расіі камуністы знішчылі графіці з Салжаніцыным

Даволі драматычная гісторыя адбылася ў суседняй краіне. У Цверы актывісты камуністычнага РОТ ФРОНТу зафарбавалі графіці з Аляксандрам Салжаніцыным, якое да 100-годдзя пісьменніка намаляваў мясцовы мастак Віктар Лебедзеў па мянушцы Джокер.

51aba9418ee75cd3e99894dd62c66b8a.jpg

Рэч у тым, што ў 2018 годзе гэты вядомы вулічны мастак зрабіў на адным з дамоў вялікае графіці. На ім быў выяўлены сам Салжаніцын, а таксама фраза «Жить не по лжи», якая адсылае да вядомага ягонага эсэ. Дапамагаў мастаку мясцовы дэпутат ад праўладнай «Адзінай Расіі», які аплаціў фарбы і аўтавышку. Але графіці не было ўзгодненае з уладамі, і не ўсе жыхары дома былі задаволены з’яўленнем гэтага твора.Сярод іх апынуўся былы пракурор, які распачаў кампанію па знішчэнні графіці, бо ўважае Салжаніцына «здраднікам». Кампанія была падтрыманая мясцовымі камуністамі і атрымала розгалас. Справа дайшла да суда, які пастанавіў прывесці сцяну будынку ў першапачатковы стан. Мастак адмовіўся знішчаць свой твор і гатовы быў плаціць штрафы. Па выніку графіці было самастойна знішчанае актывістамі РОТ ФРОНТу, якія абгрунтавалі свае дзеянні тым, што «жизнь и деятельность Солженицына глубоко чужды и враждебны нашей стране». Пасля гэтага ў справу ўмяшаліся ўжо ўлады — Губернатар Ігар Рудзеня «папрасіў» гарадскія ўлады аднавіць партрэт пісьменніка на цягам тыдня.
У сваю чаргу нагадаем, што задоўга Салжаніцына праўду пра савецкія лагеры свет даведаўся з аповесці Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ», якая пабачыла свет у 1934 годзе і была перакладзеная на многія мовы.
budzma.by