Украіна. «Матча», магчыма, не будзе

Ва Украіне могуць забараніць паказ расійскага фільма «Матч» пра так званы кіеўскі футбольны «матч смерці» паміж кіеўскімі дынамаўцамі і немцамі ў 1942 годзе. У СССР існавала легенда, што кіяўляне за перамогу ў тым мачы былі забітыя, хаця на самай справе іх забілі за кантакты з партызанамі. Так ці інакш, некаторыя выданні вінавацяць рэжысёра стужкі Андрэя Малюкова ў распаўсюдзе антыўкраінскіх настрояў. У карціне ўсе, хто супрацоўнічае з акупантамі, размаўляюць на мове Шаўчэнкі. З’явілася і больш радыкальная фракцыя праціўнікаў «Матча».



Ва Украіне могуць забараніць паказ расійскага фільма «Матч» пра так званы кіеўскі футбольны «матч смерці» паміж кіеўскімі дынамаўцамі і немцамі ў 1942 годзе. У СССР існавала легенда, што кіяўляне за перамогу ў тым мачы былі забітыя, хаця на самай справе іх забілі за кантакты з партызанамі. Так ці інакш, некаторыя выданні вінавацяць рэжысёра стужкі Андрэя Малюкова ў распаўсюдзе антыўкраінскіх настрояў. У карціне ўсе, хто супрацоўнічае з акупантамі, размаўляюць на мове Шаўчэнкі. З’явілася і больш радыкальная фракцыя праціўнікаў «Матча». Яны кажуць, што фільм трэба забараніць, паколькі ён супярэчыць гістарычнай праўдзе. Так лічыць украінскі гісторык Уладзімір Гінда. «У перыяд з 1941-га па 1944 гады на ўсёй тэрыторыі акупаванай Украіны было праведзена больш за 150 украінска-нямецкіх футбольных паядынкаў, больш паловы з якіх скончыліся перамогай украінцаў. Пры гэтым ніводны з матчаў не скончыўся расстрэлам. Для нямецкіх вайскоўцаў футбольныя сустрэчы з украінскім насельніцтвам у той час — гэта спосаб адпачынку ў тыле. Для ўкраінцаў — гэта магчымасць падзарабіць і таксама адцягнуцца ад акупацыйных будняў. Больш таго, у 1943–1944 гадах праводзіліся баксёрскія паядынкі, калі немцы на рынгу гублялі прытомнасць, і пасля гэтага ніхто нікога не расстрэльваў», — падкрэслівае гісторык. Дарэчы, рэжысёр стужкі Андрэй Малюкоў прызнаў, што праўда ў гэтай гісторыі з матчам смерці яго не цікавіць.
Паводле ўкраінскай прэсы