Украіна. Хто замовіў мову?

У экспертным асяроддзі да гэтага часу не могуць зразумець сэнс рашэння парламента непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі (ДНР), які 4 сакавіка пазбавіў украінскую мову статусу дзяржаўнай. 

_100214574_unian_437168.jpg

Афіцыйная падстава не ўражвае: «Прымяненне ўкраінскай мовы як “дзяржаўнай” не знайшло сваёй практычнай рэалізацыі». 

З аднаго боку, можна пагадзіцца з каментатарамі, якія бачаць у гэтым праяву стратэгіі Крамля на далучэнне Данбаса да Расіі. Але гэтая версія патрабуе дадатковых тлумачэнняў. Моўная рэформа слаба пасуе духу Мінскіх пагадненняў, выканання якіх патрабуе Масква для стварэння аўтаноміі ўнутры Украіны, што, маўляў, дасць запуск федэралізацыі краіны. 

Адзін з пунктаў пагаднення прадугледжвае правядзенне ў рэгіёне выбараў па ўкраінскіх законах, якія катэгарычна патрабуюць весці палітычную агітацыю па-ўкраінску. Такім чынам, атрымліваецца, што Масква блакуе Мінскія пагадненні, нарываючыся на санкцыі. Таксама не зразумела, чаму ў суседняй Луганскай Народнай Рэспубліцы мову пакуль ніхто не чапае. 

Застаецца дадаць, што ў самім Данецку некаторыя сепаратысты лічаць забарону праплачанай акцыяй. Хаця імя заказчыка пакуль не называецца.

Паводле ўкраінскай прэсы