Святаслаў Вакарчук сышоў з пасады кіраўніка партыі «Голас»

11 сакавіка з’езд партыі абраў новага кіраўніка — Кіру Рудзік. Як гаворыцца на сайце партыі, Рудзік — лепшы кіраўнік з каманды «Голас».

kira.jpg

Вакарчук заявіў, што прывёў у Раду сумленных і прафесійных людзей. «Сёння мы стаім перад вельмі сур’ёзным выклікам: улада пад выглядам новых асоб на самай справе прасоўвае старыя. Мы ж сваім прыкладам дэманструем супрацьлеглае: мы выводзім на лідэрскія пазіцыі і ў партыі, і ў парламенце новых прафесійных людзей», — заявіў ён.
Паводле слоў Вакарчука, ён застанецца лідэрам партыі і будзе прыводзіць у палітыку «новых сумленных прафесійных людзей».
Партыя «Голас» была створана ў 2019 годзе. На парламенцкіх выбарах яна атрымала 20 месцаў у Радзе.
Паводле goloszmin.org