Узбекістан. Скралі навагоднія дзіцячыя святы

У канцы снежня 2010 года ва ўсіх дзіцячых садках Узбекістана патрапілі пад забарону дзіцячыя навагоднія святы і канцэрты. Па словах загадчыкаў дашкольных ўстаноў, неафіцыйнае распараджэнне, якое забараняе імпрэзы напярэдадні Новага года, паступіла непасрэдна з Міністэрства дашкольнай адукацыі (ёсць і такое!). Бацькам «катэгарычна забараняецца збіраць грошы на падарункі да навагодніх ранішнікаў. Таксама забаронена ставіць у актавых залах упрыгожаныя цацкамі і гірляндамі жывыя і штучныя елкі. У дварах садоў — калі ласка, але не ў зачыненых памяшканнях.

У канцы снежня 2010 года ва ўсіх дзіцячых садках Узбекістана патрапілі пад забарону дзіцячыя навагоднія святы і канцэрты. Па словах загадчыкаў дашкольных ўстаноў, неафіцыйнае распараджэнне, якое забараняе імпрэзы напярэдадні Новага года, паступіла непасрэдна з Міністэрства дашкольнай адукацыі (ёсць і такое!). Бацькам «катэгарычна забараняецца збіраць грошы на падарункі да навагодніх ранішнікаў. Таксама забаронена ставіць у актавых залах упрыгожаныя цацкамі і гірляндамі жывыя і штучныя елкі. У дварах садоў — калі ласка, але не ў зачыненых памяшканнях. Аднак шматлікія кіраўнікі ташкенцкіх садкоў па патрабаванні выхавальнікаў, на свой страх і рызыку, усё ж вырашыліся арганізаваць святы з удзелам Дзедаў Марозаў. Але… без бацькоў. Мабыць, каб яны не разнеслі па горадзе гісторыі пра гэтыя «злачынствы». Па асноўнай версіі, забарона прыдумана, каб знішчыць канкурэнтаў так званай «прэзідэнцкай ялінкі». Цікава, што адначасова ў навагодніх спектаклях забароненыя персанажы рускіх народных казак: Баба Яга, Кашчэй і іншыя. Рэжысёрам пастановак было рэкамендавана ўводзіць толькі герояў узбекскіх казак. Гэта сакрэтная забарона не кранула толькі Дзеда Марозу і Снягуркі.
Па матэрыялах Фергана. Ру