Венесуэла. Дзень нараджэння баліварскага руху

Улады краіны на афіцыйным узроўні святкуюць 20-ю гадавіну так званага “Caracazo — масавых пратэстаў у Каракасе, якія закончыліся забойствамі войскамі і паліцыяй мірных маніфестантаў. “Caracazo адносяць да серыі “паўстанняў МВФ, якія пракаціліся па краінах Лацінскай Амерыкі ў 80–90-я гады і былі выкліканыя наступствамі структурных рэформ, правядзення якіх патрабаваў Міжнародны валютны фонд (МВФ) у абмен на крэдыты. 28 лютага 1989 года сацыял-дэмакратычны ўрад Карласа Перэза ўзняў кошты на праезд у грамадскім транспарце.

Улады краіны на афіцыйным узроўні святкуюць 20-ю гадавіну так званага “Caracazo — масавых пратэстаў у Каракасе, якія закончыліся забойствамі войскамі і паліцыяй мірных маніфестантаў. “Caracazo адносяць да серыі “паўстанняў МВФ, якія пракаціліся па краінах Лацінскай Амерыкі ў 80–90-я гады і былі выкліканыя наступствамі структурных рэформ, правядзення якіх патрабаваў Міжнародны валютны фонд (МВФ) у абмен на крэдыты. 28 лютага 1989 года сацыял-дэмакратычны ўрад Карласа Перэза ўзняў кошты на праезд у грамадскім транспарце. У адказ людзі спантанна выйшлі на вуліцы. Улады паднялі паліцыю і войскі. Усяго ў выніку разгону было забіта 396 чалавек. Менавіта тыя падзеі падштурхнулі 37-гадовага афіцэра Чавеса зацікавіцца палітыкай і ўвайсці ў склад групы змоўнікаў, якая 4 лютага 1992 года паспрабавала скінуць Перэза. Калі верыць Чавесу, тыя падзеі сталі днём нараджэння баліварскага руху. “Цяперашні левы паварот у Венесуэле і Лацінскай Амерыцы ўвогуле быў бы немагчымы без “Caracazo, — заявіў Уга Чавес.
Па матэрыялах “Universal (Венесуэла)