Замежная прэса пра Беларусь
Тры гады таму Еўрапейская камісія выставіла Мінску 12 патрабаванняў, сярод якіх былі вызваленне палітвязняў, прыпыненне пераследу апазіцыі, недзяржаўных арганізацый і СМІ. Еўрапейцы не прызналі парламенцкія выбары 2008 года. Аднак у кастрычніку ЕС адмяніў візавыя санкцыі супраць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Гэта значыць, што ЕС ігнаруе ўласныя патрабаванні і трымае дзверы шырока адчыненымі. Атрымліваецца, што 54-гадовы беларускі кіраўнік ведае, як карыстацца авансамі. На мінулым тыдні ён адмовіўся ад сустрэчы з камісарам ЕС Бенітай Ферэра-Вальднер.
Тры гады таму Еўрапейская камісія выставіла Мінску 12 патрабаванняў, сярод якіх былі вызваленне палітвязняў, прыпыненне пераследу апазіцыі, недзяржаўных арганізацый і СМІ. Еўрапейцы не прызналі
парламенцкія выбары 2008 года. Аднак у кастрычніку ЕС адмяніў візавыя санкцыі супраць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Гэта значыць, што ЕС ігнаруе ўласныя патрабаванні і трымае дзверы шырока
адчыненымі. Атрымліваецца, што 54-гадовы беларускі кіраўнік ведае, як карыстацца авансамі. На мінулым тыдні ён адмовіўся ад сустрэчы з камісарам ЕС Бенітай Ферэра-Вальднер. Лукашэнка вядзе перамовы з
Масквой аб фінансавай дапамозе і дэманстратыўна ідзе на вайсковую кааперацыю з Расіяй, а паралельна кажа, што зацікаўлены ў добрых стасунках з Захадам.
“Sueddeutche Zeitung (Германія)
Ніякіх ілюзій: цяперашнія правінцыйныя чыноўнікі, КДБ і міліцыя ў Беларусі больш жорсткія, чым сталічныя. Яны сапраўды вераць у тое, што геаграфія заканчваецца за мяжой мінскай кальцавой дарогі, а ў
іх краі можна рабіць усё, што захочаш, не апасаючыся, што калісьці давядзецца адказваць... Можна дапусціць, што асабіста Лукашэнка не загадваў збіваць Яну Палякову. Аднак сістэма, якую ён стварыў,
даўно ўжо працуе сама па сабе, не патрабуючы загадаў зверху.
«Новая газета» (Расія)
Лукашэнка хоча дыстанцыявацца ад працэсу збліжэння з Еўропай. Мінск рабіў спробы пазбавіцца залежнасці ад Расіі, і не выключана, што зварот да Еўропы — гэта спроба папужаць Маскву пагрозай
сысці на Захад... Аднак мы бачым, што Беларусі нашмат цяжэй здзяйсняць нешта падобнае, чым той жа Малдове: занадта ўжо вялікая ступень інтэграцыі палітычнай, эканамічнай і ваеннай эліты і
прадстаўнікоў разведкі з Масквой.
«International Herald Tribune» (ЗША)
Дыялог паміж Мінскам і Бруселем працягваецца па нарастаючай. У лютым адбыўся першы за доўгія гады візіт у беларускую сталіцу высокапастаўленага еўрапейскага чыноўніка, генсека Савета Еўропы Хаўера
Саланы, які паабяцаў далейшае пашырэнне кантактаў з Беларуссю. Праўда, еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднер адклала на месяц запланаваны на 12 сакавіка візіт у Мінск. Афіцыйнага тлумачэння пакуль не
было, эксперты думаюць, што Еўрасаюз палічыў недастатковымі крокі Мінску ў сферы дэмакратызацыі.
«Время новостей» (Расія)
Атамная катастрофа пазбавіла іх будучыні, дала кароткае жыццё... А вось зараз Аляксандр Лукашэнка, якога лічаць апошнім беларускім дыктатарам, вырашыў пазбавіць іх сучаснасці. Ён забараніў выезд за
рубеж у час канікул дзяцей, якія старэйшыя за 14 гадоў... Навіна пра ўвядзенне больш жорсткіх нормаў знаходжання беларускіх дзяцей у італьянскіх сем’ях выклікала занепакоенасць сярод
італьянскіх аб’яднанняў, якія займаюцца арганізацыяй дзіцячага адпачынку.
«Corriere dela Sera» (Італія)