Замежныя СМІ пра Беларусь: 24 - 30 красавіка
У адказ Лукашэнка цяпер спрабуе біць Расію па самых слабых кропках. Спачатку Беларусь заключае нафтавыя кантракты з Венесуэлай, затым ідзе заява пра тое, што Лукашэнка гатовы пусціць Венесуэлу на перапрацоўчыя заводы на тэрыторыі Беларусі, куды Расія даўно прасілася, але ён не пускаў. Самы яго фантастычны праект — завозіць нафту з Венесуэлы ў Адэсу, а адтуль атрымліваць яе праз трубаправод Адэса—Броды. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што нават у «аранжавых» хапіла розуму не выкарыстоўваць гэты трубаправод.
У адказ Лукашэнка цяпер спрабуе біць Расію па самых слабых кропках. Спачатку Беларусь заключае нафтавыя кантракты з Венесуэлай, затым ідзе заява пра тое, што Лукашэнка гатовы пусціць Венесуэлу на
перапрацоўчыя заводы на тэрыторыі Беларусі, куды Расія даўно прасілася, але ён не пускаў. Самы яго фантастычны праект — завозіць нафту з Венесуэлы ў Адэсу, а адтуль атрымліваць яе праз
трубаправод Адэса—Броды. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што нават у «аранжавых» хапіла розуму не выкарыстоўваць гэты трубаправод. Ён нерэнтабельны для пастаўкі нават
каспійскай нафты, не кажучы ўжо пра венесуэльскую.
«Эксперт» (Расія).
Апошнімі днямі ўсё часцей і часцей даводзіцца сутыкацца з праблемай: нягледзячы на ўсё больш гучныя заявы і ўсё больш гучныя «справы» Лукашэнкі, з дапамогай аналітыкі як
жанру іх аналізаваць немагчыма. Замест сур’ёзных спраў, учынкаў ці заяў даводзіцца аналізаваць нейкі падтэкст, які ўсё больш і больш пачынае авалодваць прасторай легальнага палітычнага
дыскурсу. Красавік у гэтым сэнсе стаў папросту феерычным месяцам, асабліва ў плане працы беларускага тэлебачання: такой, мякка кажучы, «плыні свядомасці» на адрас Расіі і расійскага
кіраўніцтва яшчэ не было. У гэтым выпадку цалкам дарэчная старая як свет прымаўка: «Пазбаў нас Бог ад такіх сяброў, а з ворагамі мы як-небудзь разбярэмся». Істэрыя на беларускім
тэлебачанні адназначна кажа пра тое, якія настроі цяпер пануюць у Чырвоным доме.
«Регнум» (Расія)
Чаго дакладна хоча Лукашэнка ад АДКБ, пакуль зразумець складана. Але калі ён вінаваціць арганізацыю ў тым, што яна так і не ўмяшалася ў кіргізскія справы, можна выказаць версію. Наўрад ці гэта
імкненне вярнуць Бакіева ў Бішкек. Верагодна, усё гэта трэба Лукашэнку, каб выбіць для сябе гарантыі бяспекі ўжо цяпер. На ўсялякі выпадак. Прыклад Бакіева штурхае яго да стварэння нейкага
міждзяржаўнага механізму ўтрымання ўлады. З дапамогай блокавай салідарнасці. Таму толькі цяпер становіцца зразумелым, навошта Лукашэнку спатрэбіўся разгублены Бакіеў. Была б нагода, а дэмарш
знойдзецца. Украіне, каб зразумець, што значыць для яе Расія, трэба было прайсці праз Юшчанку. Ці не гэты перыяд свеціць цяпер Беларусі?
«Голос России» (Расія)
Сярод экспертаў існуе і меркаванне: усё, што адбываецца, — знак таго, што Лукашэнка папросту губляе магчымасць разважаць разумна і стрымана. Стварыўшы нафтавы афшор, Расія паставіла
Лукашэнку ў складаную сітуацыю, ён баіцца магчымых эканамічных праблем і сацыяльных выбухаў, і ў яго папросту здаюць нервы, мяркуюць эксперты. Гэта асабліва дзіўна, бо рэальнай пагрозы рэжыму
Лукашэнкі, нават з магчымай падтрымкай звонку, эксперты не бачаць. Ва ўсякім разе, у найбліжэйшай перспектыве. Нават калі тэарэтычна дапусціць, што Масква захоча паўплываць на змену ўлады ў Беларусі,
ёй не будзе на каго зрабіць стаўку, — сцвярджаюць эксперты. Тым не менш, беларускую апазіцыю апошнія падзеі абнадзеілі.
«Независимая газета» (Расія)