Змену насельніцтва неалітычнай Еўропы тлумачаць эпідэміяй чумы

Старажытны штам чумы, выяўлены ў жанчыны, пахаванай у Швецыі, можа быць сведчаннем пандэміі, якая ахапіла земляробаў Еўропы прыкладна 5500 гадоў таму і якая стварыла ўмовы для масавай міграцыі ў Еўропу з усходу.

bones.jpg

Генетычныя ўзоры бактэрыі Yersinia pestis былі выдзелены з зубнога налёту у дваццацігадовай жанчыны, чые парэшткі былі пахаваныя ў вёсцы Гёкхем, на захадзе Швецыі. Пахаванне мае ўзрост каля 5000 гадоў і змяшчае парэшткі 78 чалавек. Сляды таго ж штаму былі знойдзеныя і ў яшчэ аднаго з гэтых людзей. «Гэта самы ранні штам чумы, пра які мы ведаем, і ён, верагодна, адыграў вялікую ролю ў скарачэнні насельніцтва», — сказаў Сайман Расмусэн з Капенгагенскага ўніверсітэта.
Даследчыкі мяркуюць, што пандэмія чумы магла выклікаць значнае скарачэнне неалітычнага насельніцтва Еўропы каля 5500 гадоў таму, і падштурхнуць перасоўвання народаў з усходу на захад. Па словах Расмусэна, хвароба магла паўстаць у буйных паселішчах, якія ўзніклі каля 6000 гадоў таму на тэрыторыі цяперашніх Украіны, Малдовы і Румыніі (Трыпольская культура і культура кукуцень). Там людзі апынуліся ў скучаных умовах і жылі ў блізкім кантакце з хатнімі жывёламі, ад якіх і маглі падчапіць гэтую інфекцыю. Затым чума распаўсюдзілася па гандлёвых шляхах.
Расмусен і яго калегі лічаць, што менавіта эпідэмія выклікала заняпад Кукуцень-Трыпольскай культуры, калі паселішчы яе носьбітаў, плошчай у некалькі дзясяткаў і нават сотняў гектараў, былі закінутыя і спаленыя. Спусцелыя землі былі занятыя прышэльцамі, што мігравалі з усходу. Гэта былі прадстаўнікі ямнай культуры, якія лічацца носьбітамі індаеўрапейскіх моў. Менавіта яны сталі продкамі большай частцы народаў, якія засялялі Еўропу ў наступныя эпохі.
Паводле Pro Science