Эксперты: Страты ад таго, што адбылося пасля выбараў, нашмат сур'ёзней, чым ад забастовак рабочых

Прастоі заводаў — нішто на фоне стратаў ад жорсткіх падзей першага паслявыбарчага тыдня, мяркуюць эканамісты, піша tut.by

d4b8cdc593a5661c0f68567d49416df2_1.jpg

На тэлеканале "Беларусь 1" гаварылася, што пратэсты ўжо прынеслі бедарускай эканоміцы шкоду ў 500 мільёнаў долараў. Эканамісты BEROC не бяруцца ацэньваць страты эканомікі, агучаныя раней, бо няма абгрунтавання, як гэтыя разлікі праводзіліся. Яны таксама не гатовыя называць канкрэтныя лічбы патэнцыйных стратаў: у сітуацыі, якая склалася, занадта шмат нявызначанасці.

Тым не менш магчымыя страты ад забастовак не такія значныя на фоне таго, як па эканоміцы ўдарылі падзеі, якія надышлі пасля выбараў, у тым ліку жорсткія разгоны мірных пратэстаў і яшчэ больш жорсткае абыходжанне з затрыманымі.

— Страты прамысловасці будуць часовымі. Але тое, што адбывалася на мінулым тыдні, нясе значна больш наступстваў для эканомікі, — падкрэслівае Кацярына Барнукова.

Паводле яе слоў, уплыў падзей, якія адбыліся за апошнія два тыдні, на эканоміку не такі відавочны і прыкметны, і яго складаней ацаніць, чым прастоі буйных прадпрыемстваў, але наступствы ад іх будуць значна больш глыбокімі і доўгатэрміновымі.

У прыватнасці, эканоміка ведаў і інавацый, па словах эканаміста, "сядзіць на валізках" і гатовая ў любы момант перамясціцца ў больш бяспечныя краіны. Гэта прынясе значна большую шкоду, чым забастоўкі рабочых, таму што страты будуць незваротнымі.

З гэтым згодны і яе калега. Ён кажа, што высокатэхналагічны сектар і IT, якія ўносяць важкі ўклад у развіццё эканомікі, з’яўляюцца больш мабільнай групай. І ў сувязі з тым, што моцна выраслі рызыкі працы ў Беларусі, звязаныя як з бяспекай яе работнікаў, так і з раптоўнымі праблемамі з інтэрнэтам, сектар ІТ будзе першым, хто рашыцца на рэлакацыю.

Паводле ацэнак эканамістаў, не менш сур'ёзнымі могуць стаць і страты фінансавага сектара.

— У нас усё яшчэ застаецца праблема вялікага назапашанага дзярждоўгу, які першапачаткова быў даволі дарагі па сусветных мерках. Мы плацілі па абавязку ў валюце ад 5% да 7%. А цяпер сітуацыя толькі пагоршыцца, —  лічыць Леў Львоўскі.

Сітуацыя з дзярждоўгам, якая ў пэўнай ступені стабілізавалася ў апошнія гады дзякуючы правільным дзеянням Міністэрства фінансаў, можа ўскладніцца.

— Калі ў выніку таго, што адбываецца, для Беларусі будуць закрытыя рынкі еўрапейскай пазыкі, колькасць крыніц грошай рэзка скароціцца. Гэта азначае, што нават калі Расія будзе падтрымліваць Лукашэнку, то, адчуўшы павелічэнне сваёй рынкавай сілы, яна калі і пачне даваць грошы, то ўжо пад вялікія працэнты — мяркуе эканаміст.


https://news.tut.by/economics/697470.html