Адметнасць цяперашніх страйкаў на прадпрыемстваў — у тым, што яны палітычныя
Пра гэта гаворыць намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.
Новай якасцю пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў
прэзідэнцкіх выбараў безумоўна з’яўляецца страйк, да якога далучаюцца ўсё новыя
заводы і прадпрыемствы. І гэта не толькі ў буйных абласных гарадах, але таксама
ў правінцыі.
Такой сітуацыі не было нават у 1991 годзе, калі страйк доўжыўся 42 дзён, а страйкавалі фактычна тыя самыя заводы, што і сёння, — гаворыць намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч. Тады, аднак, дадае ён, развальваўся Савецкі Саюз, і ў працоўных перш за ўсё былі эканамічныя патрабаванні. Сёння страйк мае палітычны характар.