Колькі зарабляюць медыкі і настаўнікі ў Беларусі і іншых краінах

Бюджэтнікам абяцаюць сёлета двойчы павялічыць зарплату — павышэнне плануецца ў траўні і верасні. А з 2020 года работнікам бюджэтных арганізацый маюць намер увесці новую схему разліку заробкаў. Галоўнае змяненне — тарыфную стаўку першага разраду заменяць базавай стаўкай, якую збіраюцца павялічыць да бюджэту пражытковага мінімуму. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, колькі цяпер атрымліваюць настаўнікі і медыкі ў нас і ў іншых краінах.

belmarket.by

belmarket.by

Беларускія работнікі адукацыі ў студзені гэтага года ў сярэднім атрымалі 687 рублёў. У сферы аховы здароўя і сацыяльных паслуг сярэдні заробак склаў 745 рублёў.


У Расіі ў снежні работнікі адукацыі атрымалі ў сярэднім 43 810 рублёў (1426 беларускіх рублёў у пераліку па курсе Нацбанка на 5 сакавіка). У галіне аховы здароўя і сацыяльных паслуг сярэдні заробак склаў каля 48 578 рублёў (1581 беларускі рубель).
Ва Украіне гэтыя паказчыкі ў чацвёртым квартале дасягнулі 7444 грыўняў (594 рубля) і 6397 грыўняў (511 рублёў) адпаведна.
Работнікі адукацыі ў Казахстане атрымалі ў чацвёртым квартале 107 963 тэнге (614 рублёў), работнікі аховы здароўя і сацыяльных паслуг — 121 594 тэнге (691 рубель).
Сярэдні заробак работнікаў сферы адукацыі ў Літве ў чацвёртым квартале склала 916 еўра (2226 рублёў), сферы аховы здароўя і сацыяльных паслуг - 1041 еўра (2530 рублёў).
У Латвіі размясцілі інфармацыю ў цэлым пра заробкі ў 2018 годзе. Гэты паказчык дасягнуў 823 еўра (2000 бел. рублёў) у адукацыі, 976 еўра (2372 бел. рублі) у сферы аховы здароўя і сацыяльных паслуг. У Эстоніі за мінулы год работнікі адукацыі атрымалі 1221 еўра (2968 рублёў), а работнікі аховы здароўя — 1357 еўра (3298 рублёў).