Службовы спіс расейскага кадравага вайскоўца 7-й в/базы: Абхазія, Крым, Данбас

На працягу пяцігадовай дзейнасці InformNapalm супольнасць неаднойчы фіксавала гібрыдных расейскіх вайскоўцаў, нядаўніх жаўнераў-кантрактнікаў, якія раптам сталіся баевікамі «Л/ДНР», і колішніх баевікоў гэтага тэрарыстычнага ўтварэння, якія змянілі бандыцкую форму-«горку» на штатны расейскі камуфляж з рэгаліямі збройных сілаў і шаўронам канкрэтнай вайсковай часткі ЗС РФ.

gruppa_boevikov_noybr_20179_642x336.jpg

У новым расследванні мы падаем інфармацыю пра выяўленага і ідэнтыфікаванага кадравага вайскоўца 7-й расейскай вайсковай базы, службовы спіс якога цалкам пацвярджае гібрыдны характар і сведчыць пра шырокую геаграфію расейскай ваеннай агрэсіі.
З пачатку бягучай расейска-ўкраінскай вайны міжнародная выведвальная супольнасць InformNapalm здзейсніла шмат расследванняў што да расейскіх кадравых вайскоўцаў з складу 7-й расейскай вайсковай базы, разгорнутай у Абхазіі (в/ч 09332 г. Гудаўта, акупаваная Абхазія, Грузія). У архіўных матэрыялах супольнасці маецца больш за 30 публікацыяў, датычных 7-й в/базы. Найбольш рэзанасныя расследванні – гэта фіксацыя тактычных групаў, выведвальных падраздзяленняў, а таксама артылерыі гэтай вайсковай часткі ў так званых растоўска-ўкраінскіх «камандыроўках» улетку-ўвосень 2014 году. Таксама маюцца звесткі і пра масавы адток кантрактнікаў і ўзнагароджванні за ўкраінскія і сірыйскія «камандыроўкі» гудаўцкіх акупантаў.
Падрабязней — чытайце на сайце InformNapalm.