Крэмль разглядае магчымасць скіравання сваіх ракет на цэлы кантынэнт

Расія можа гэта зрабіць у выпадку, калі ЗША змесцяць у Еўропе свае ракеты.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.  PAP/EPA/AHMED YOSRI

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.  PAP/EPA/AHMED YOSRI

Крэмль папярэджвае, што калі ЗША змесцяць у Еўропе свае ракеты, то Расія скіруе свае ракеты такім чынам, каб яны сваім радыюсам ахоплівалі цэлы кантынент. Пра гэта паінфармаваў амбасадар Расіі ў Злучаных Штатах Анатоль Антонаў, піша radyjo.net.
Дыпламат падкрэсліў, што расійскі бок занепакоены магчымымі наступствамі выйсця Амерыкі з Дамовы аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і меншай далёкасці. Анатоль Антонаў заўважыў, што дакумент не тычыцца бяспекі ЗША. «На гэтым страцяць толькі еўрапейскія краіны», – дадаў расейскі амбасадар.
Учора расійскі прэзідэнт падпісаў дэкрэт аб прыпыненні рэалізацыі дамовы. Прэс-служба Крамля інфармуе, што «пакуль ЗША не перастануць парушаць абавязкі, якія вынікаюць з трактату, ці да спынення яго важнасці», Масква выходзіць з дамовы.
Дамова аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і меншай далёкасці была падпісаная ў 1987 годзе паміж ЗША і СССР. Паводле яе, бакі не могуць мець наземных балістычных ракет і крылатых ракет радыюсам ад 500 да 5,5 тысяч кіламетраў. Масква і Вашынгтон рэгулярна абвінавачваюць адзін аднога ў парушэнні дамовы.