Усеагульная занятасць — ці ёсць сэнс?
Аляксандр Лукашэнка налічыў у Беларусі 400 тысяч дармаедаў і загадаў прымусіць іх працаваць. Эксперты перакананыя, што нічога ў яго не атрымаецца.
Прывіды з СССР
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук называе ініцыятыву прэзідэнта, мякка кажучы, дзіўнай. Па словах, Ярашука ўсеагульнае прыцягненне людзей да працы магло быць рэалізавана толькі ў СССР, дзе праца з'яўляўся абавязкам, межы былі на замку, і працоўнай міграцыі не існавала.
Дарэчы, у Савецкім Саюзе заканадаўства аб дармаедстве з'явілася толькі ў 1961 годзе. Тады ва ўсім СССР налічылі 160 тысяч антысацыяльных элементаў, якія ўхіляліся ад працы. Гэта
значыць амаль у тры разы менш, чым цяпер у Беларусі. Прычым, працягвае Ярашук, адкуль Лукашэнка ўзяў дадзеныя аб тым, што ў краіне амаль 9 адсоткаў эканамічнага актыўнага насельніцтва —
дармаеды, не вядома.
Па словах Аляксандра Ярашука, у Беларусі сёння налічваецца 22 тысячы афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных, гэта 0,5 працэнта ад усіх занятых у эканоміцы грамадзян. І дадзеная лічба, па выказванні Ярашука, з нечакана выяўленай арміяй дармаедаў ніяк не суадносіцца.
Больш за тое, як лічыць былы міністр працы Беларусі Аляксандр Сасноў, далёка не ўсе людзі, якіх улада нечакана прызнала дармаедамі, з'яўляюцца такімі на самай справе. На думку экс-міністра, афіцыйна не працуючымі могуць з'яўляцца людзі, якія здаюць кватэры, якія атрымліваюць даход з банкаўскіх укладаў, фрылансеры, якія жывуць за кошт аўтарскіх ганарараў і іншыя грамадзяне, чый спосаб заробку зусім не з'яўляецца незаконным.
"І спроба прымусіць гэтых людзей афіцыйна працаваць першапачаткова асуджаная на правал, бо ніякага пазітыўнага эфекту яна не прынясе", — перакананы Сасноў.
Усеагульная занятасць — ці ёсць сэнс?
Старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін звяртае ўвагу, што Аляксандр Лукашэнка ўжо даўно спрабуе прымусіць працаваць усе пласты беларускага грамадства.
Яшчэ ў 2004 годзе беларускі прэзідэнт хацеў зрабіць гэта з нядбайнымі бацькамі, што кідаюць сваіх дзяцей. Аналагічныя спробы паўтарыліся ў 2005 і ў 2006 гадах, але пра іх вынікі нічога не вядома.
Затое пасля 2010 года беларускія высокапастаўленыя чыноўнікі пачалі весці размовы аб неабходнасці выкаранення дармаедства.
У прыватнасці, у мінулым годзе прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч прапанаваў ўвесці падатак на беспрацоўных у памеры 20 базавых велічынь (каля 300 долараў у
эквіваленце). Ініцыятыва павісла ў паветры. Было і застаецца незразумелым, з якіх грошай беспрацоўныя будуць плаціць падаткі, калі ў іх няма даходаў. Але думкі аб папаўненні бюджэту за кошт
непрацуючых суайчыннікаў, падобна, працягваюць бударажыць розумы кіраўнікоў Беларусі. Чаму гэта адбываецца, Сяргей Балыкін адказаць не змог.
"З пункту гледжання эканомікі, гэтая ідэя бессэнсоўная З пункту гледжання права — усе грамадзяне краіны (так ці інакш) плацяць падаткі, —растлумачыў Балыкін. Пакупка прадуктаў, карыстанне грамадскім транспартам — так аплочваецца ПДВ, акцызы, транспартны і іншыя падаткі.
"Падаходны падатак, які мог бы трохі папоўніць казну ад ўсеагульнай занятасці, не з'яўляецца для бюджэту вызначальным", — запэўніў напрыканцы эксперт.
Паводле Deutsche Welle