У Бранску галасуюць за далучэнне да Беларусі

Бранскае інтэрнэт-выданне «ГородБ» запусціла апытанне сярод сваіх чытачоў, які варыянт дзяржаўнай прыналежнасці горада Бранска яны б абралі. За ўваходжанне ў Беларусь ужо прагаласавала 74 %.



1211.jpg

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 17 кастрычніка намякнуў, што Пуціну давядзецца падзяліцца з Беларуссю часткай Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцей.

«Я не дапускаю, каб Беларусь стала чарговай дзяржавай, у якой Расія па нейкіх прычынах забярэ частку тэрыторыі або ўсю Беларусь.  Я кажу: «Уладзімір Уладзіміравіч, вы не хвалюйцеся. У нас няма напружання ў гэтай частцы. Гэта вы, кажу, павінны напружвацца. Таму што частка Пскоўскіх, Смаленскай і Бранскай зямель калісьці належала Беларусі. Таму прыйдзецца падзяліцца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Бранскае інтэрнэт-выданне вырашыла даведацца меркаванне сваіх чытачоў, зладзіўшы апытанку.

На момант публікацыі за далучэнне бранскіх зямель да Беларусі прагалсавалі 74 % рэспандэнтаў.  Убачыць апытанку і прагласаваць можна на сайце «ГородБ».