У Беларусі вызначаная максімальная сума пры разліках гатоўкай — 14 тысяч долараў

Уводзіцца абмежаванне ў 1000 базавых велічынь (14 тысяч долараў па бягучым курсе) для разлікаў гатоўкай пры пакупцы фізічнай асобай тавараў.



1212.jpg

«Гранічны памер аднаго плацяжу наяўнымі грашовымі сродкамі пры правядзенні фізічнай асобай разлікаў, не звязаных з ажыццяўленнем ім прадпрымальніцкай дзейнасці, па аплаце тавараў (работ, паслуг), што рэалізуюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, складае 1000 базавых велічынь», — гаворыцца ва ўказе №493 ад 16 кастрычніка 2014 года.

Абмежаванне не распаўсюджваецца на плацяжы фізічных асоб за тавары (работы, паслугі), якія ажыццяўляюцца шляхам унясення наяўных грошай непасрэдна ў касы банкаў для залічэння на банкаўскія рахункі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў.

Указам зацверджаныя іншыя меры па стымуляванню безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем пластыкавых картак.

«Да 1 студзеня 2017 года не прызнаюцца аб'ектам падаткаабкладання падаткам на прыбытак з фізічных асоб даходы, што выплачваюцца банкамі-рэзідэнтамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фізічным асобам у выглядзе працэнтаў ад сумы аплаты тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, але не больш за 2 працэнтаў ад сумы такой аплаты», — гаворыцца ва ўказе.

Указ становіцца правамоцным праз 6 шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА