Каля берагоў Швецыі тоне расійская падлодка?
Ваенна-марскія сілы Швецыі перахапілі сігнал аб дапамозе на рускай мове, накіраваны ў Калінінград. Мінабароны Расіі пры гэтым аспрэчвае прапажу падлодкі.
Швецыя прыступіла да пошукаў у сваіх берагоў расійскай падлодкі, якая незаконна ўвайшла ў тэрытарыяльныя шведскія вады, перадае Reuters.
Напярэдадні ВМС Швецыі перахапілі радыёперамовы на рускай мове, якія вяліся на аварыйнай частаце, са спасылкай на ўласныя крыніцы піша газета Svenska Dagbladet.
Пасля пачатку пошукаў ўвечары, 17 кастрычніка, шведскія вайскоўцы перахапілі яшчэ адзін радыёсігнал з просьбай аб дапамозе, як мяркуецца ён далятаў з расійскай падлодкі. Па іх звестках, сігнал быў прыняты ў Калінінградзе, дзе знаходзіцца база Балтыйскага флоту Расіі.
Пошукі падлодкі, якая церпіць бедства, вядуцца менш чым у 50 кіламетрах ад Стакгольма, у раёне Стакгольмскага архіпелага. У іх задзейнічаны беспрэцэдэнтныя для сучаснай Швецыі сілы. Апошняя пошукавая аперацыя такога маштабу праводзілася шведскімі ваеннымі ў часы "халоднай вайны": у ёй удзельнічаюць прадстаўнікі сухапутных, ваенна-марскіх і ваенна-паветраных сіл Швецыі.
Пры гэтым Міністэрства абароны РФ заяўляе, што ніякіх няштатных сітуацый на борце якіх-небудзь падводных лодак не было, і ўсе яны выконваюць свае задачы ў адпаведнасці з планам.