Найбольшы адток кадраў — у адукацыі і ахове здароўя

У Беларусі цягам двух апошніх гадоў нязменна пагаршаецца стан на рынку працы.

ab_javy_pra_poszuk_rabotnikau_u_lifce._hrodna._fota_czytacza_ncz_logo.jpg

На працягу 7 месяцаў 2021 года не было ні аднаго месяца, у якім колькасць прынятых на працу перавышала б колькасць звольненых. У бесперапынным фармаце такая адмоўная дынаміка назіраецца ўжо дзявяты месяц запар (з лістапада 2020-га), паведамляе тэлеграм-канал «Нашы грошы».

У мінулым годзе сітуацыя таксама не выглядала аптымістычна. На працягу 7 месяцаў 2020-га толькі ў лютым і ліпені колькасць прынятых перавышала колькасць зноў нанятых (на 948 чал. і 3 975 чал. адпаведна).

Найгоршы стан — у Мінску, дзе за 7 месяцаў 2021-га звольнена на 15 745 чалавек больш, чым прынята (за студзень-ліпень 2020-га — на 12 026 чалавек).

Ні ў адной з абласцей не было прынята больш людзей, чым было звольнена. Акрамя таго, ва ўсіх абласцях негатыўная тэндэнцыя толькі пагоршылася: адмоўная розніца ў студзені-чэрвені 2021 г. (з нарастаючым вынікам) стала большай у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ва ўсіх рэгіёнах краіны.

І гэта пры тым, што ў адрозненне ад большасці дзяржаў Беларусь не "закрывала" эканоміку, не ўводзіла лакдаўнаў, імкнулася захоўваць працоўныя месцы. Тым не менш, узровень беспрацоўя (разлічаны па метадалогіі МАП) у 2020 годзе і 1 квартале 2020 г. аказаўся вышэй, чым, да прыкладу, у Чэхіі, Польшчы і Германіі.