Па падтрымцы даходаў падчас пандэміі Беларусь — на ўзроўні краін Афрыкі

Карта падтрымкі даходаў дзяржавамі падчас пандэміі дэманструе, што большасць краін Еўропы аказала дапамогу сваім грамадзянам у часы нашэсця каронавіруса. Але не Беларусь.

person_5164404_1280.jpg


Праз пандэмію ва ўсім свеце даход ад працы ўпаў на 3,5 трыльёна долараў за першыя дзевяць месяцаў 2020 года.


Розныя ўрады аказалі розныя віды падтрымкі сваім грамадзянам. Аднак некаторыя гэтага не зрабілі. Сярод такіх дзяржаў: Венесуэла, Сірыя, Беларусь, Бангладэш, Камбоджа, піша visualcapitalist.com.
Большасць урадаў, якія не аказваюць падтрымкі, знаходзяцца ў краінах з нізкім або сярэднім узроўнем даходу. Паводле нядаўняй справаздачы міжнароднай арганізацыі працы (МАП), у краінах з прыбыткам ніжэй сярэдняга таксама назіраюцца самыя высокія страты даходаў, дасягнуўшы 15,1% ад узроўню 2019 года.
Ёсць урады, якія аказваюць некаторую дапамогу ў шырокім маштабе, выплачваючы грамадзянам менш за 50% іх страчанай заработнай платы. Сярод такіх краін Паўднёвая Афрыка, Кітай, Расія, Тайланд, Аўстралія.
Нарэшце, многія сусветныя ўрады прапанавалі больш высокія сумы падтрымкі, забяспечваючы грамадзянам больш за 50% страчанага даходу. Сярод такіх краін Канада, Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія, Іспанія, Саудаўская Аравія.
Паводле звестак МАП, у рэгіянальным маштабе больш за ўсё пацярпелі ЗША. У 2020 годзе ў рэгіёне адбылося падзенне працоўных даходаў на 12,1% у параўнанні з 2019 годам, што сведчыць аб неабходнасці шырокай падтрымкі насельніцтва і бізнесу.
Паводле thinktanks.by