Мініздароўя ў 15 разоў прыніжае звесткі аб смяротнасці ад COVID-19 у Беларусі?

Такія дадзеныя атрымалі навукоўцы Ізраіля і Германіі, правёўшы даследаванне смяротнасці ад каронавіруса.

54271758_401.jpg

Аўтары Арыэль Карлінскі з Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме і Дзмітрый Кобак з Інстытута афтальмалагічных даследаванняў у Германіі прааналізавалі даступныя звесткі аб смяротнасці за 2020 год у 77 краінах свету і вылічылі, на колькі павялічылася смяротнасць у параўнанні са звесткамі ў перыяд 2015-2019 гг, піша блогер Антон Матолька са спасылкай на адмысловае даследаванне спецыялістаў.

Навукоўцы атрымалі дакладныя дадзеныя аб смяротнасці ў Беларусі да 30 чэрвеня 2020 года. У выніку высветлілі, што:

Паводле стану на 30 чэрвеня 2020 г. у Беларусі ад COVID-19 памерлі 5 800 чалавек. Афіцыйна Міністэрства аховы здароўя РБ тады паведамляў пра 400 загінулых.

Смяротнасць у Беларусі вырасла на 5% і Міністэрства аховы здароўя Беларусі заніжае афіцыйныя звесткі аб смяротнасці ад COVID-19 у 14,7 разоў.

«Такія вялікія каэфіцыенты недаўліка пераканаўча сведчаць аб наўмысным няправільным дыягназе або заніжэння смяротнасці ад COVID-19», — лічыць Аляксандр Кобак

Больш, чым беларускае Мінздароўя прыніжаюць звесткі толькі ва Узбекістане, дзе розніца паміж афіцыйнымі і атрыманымі звесткамі разыходзіцца ў 30 разоў.