У Мінску прышчапілі 0.06% насельніцтва ад каронавіруса
Прышчэпачная кампанія ў Беларусі стартавала 19 студзеня.

У Мінску прышчапілі 0.06% насельніцтва ад каронавіруса
На 27 студзеня супраць COVID-19 ў Мінску вакцынаваны 1125 чалавек, паведаміла галоўны ўрач Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Ярмак.
Прышчэпачная кампанія ў Беларусі стартавала 19 студзеня. Вакцынацыю пачалі з медыкаў, наступнымі будуць педагогі. Прышчэпку робяць расійскай вакцынай "Гам-Ковид-Вак" яна ж "Спутник V".