У студзені ад каронавіруса памерлі тры беларускія лекары
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты». Між тым афіцыйнай статыстыкі смяротнасці адносна смяротнасці сярод медыкаў дагэтуль няма.
У студзені ад каронавіруса ў Беларусі памерлі адразу тры лекары.
12 студзеня пайшла з жыцця лекар-эндаскапіст 3-й ГДКБ Аляксандра Коржык. 19-га студзеня памерла Алена Глінская — 58-гадовая доктар ультрагукавой дыягностыкі 31-й паліклінікі Мінска.
30 студзеня стаў апошнім днём у жыцці лекара-траўматолага-артапеда Рамана Гольдмана. Адзначаецца, што шмат гадоў ён працаваў у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, у апошнія некалькі гадоў таксама у МЦ ЛАДЭ.
Тым часам, удакладняе «Еўрарадыё», па афіцыйных звестках Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за ўвесь час памерла 1728 пацыентаў з COVID-19, пры гэтым сутачная смяротнасць ніколі не перавышала 11 чалавек. Гэтыя звесткі выклікаюць скепсіс многіх беларусаў.
Колькі медыкаў загінула ад каранавіруса, міністэрства не
паведамляе.