У Віцебску звальняюць супрацоўніка медуніверсітэта. Прычына — прагулы, прычына прагулаў — БЧБ-шторы
На акне ў жыхара Віцебска, супрацоўніка медуніверсітэта Аляксандра Маісеева, месяц віселі БЧБ-шторы. Гэта стала вядома міліцыі — і мужчыну адправілі ў ІЧУ за несанкцыянаваны пікет. А цяпер медыка збіраюцца звольніць з працы.
Аляксандр Майсееў
працуе асістэнтам кафедры агульнай і артапедычнай стаматалогіі Віцебскага
дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Але з 5 лютага ён будзе беспрацоўным, піша TUT.BY.
— На акне маёй
спальні ў доме на чацвёртым паверсе прыкладна месяц віселі БЧБ-шторы. Тры
паласы тканіны — белая, чырвоная і белая. Міліцыя вырашыла, што гэта нацыянальны
сцяг. Раніцай 20 студзеня я прыйшоў па позве ў Кастрычніцкі РАУС. На мяне
склалі пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Шторы бел-чырвона-белага
колеру на акне расцанілі як адзіночны пікет, — распавядае Аляксандр Майсееў.
Медыка затрымалі
і адправілі ў ІЧУ. Там ён знаходзіўся больш двух сутак — да 16 гадзін 22
студзеня.
— Я даў ведаць на
працу, дзе я знаходжуся, што затрыманы паводле адміністрацыйнага артыкула.
25 студзеня
судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Ўладзімер Царыкаў прызнаў
Аляксандра Маісеева вінаватым у незаконным пікетаванні і аштрафаваў яго на 8
базавых велічынь (232 рублі). Медык абскардзіў гэтае рашэнне, але дата новага
разгляду справы яшчэ не прызначаная.
Тым не менш
супрацоўніка ВДМУ збіраюцца звольніць з 5 лютага:
— Мне давялося
пісаць тлумачальныя на імя рэктара і загадчык кафедры. А 1 лютага мяне
азнаёмілі з загадам аб звальненні — за прагулы ў тыя дні, калі я знаходзіўся ў
ІЧУ. Лічу, што са мной абышліся незаконна. У сваім доме я магу павесіць шторы
любой расфарбоўкі і формы. Працадаўца лічыць, што, знаходзячыся ў ІЧУ, я
прагульваў працу. Я ж выконваў патрабаванне органа, вядучага адміністрацыйны
працэс, — кажа Аляксандр Майсееў.