Пекла для аматараў рэгуляваць цэны, або Прычым тут цырк?

Цэны на якія паслугі больш за ўсё адрозніваюцца ў розных кутках Беларусі, вывучыў тэлеграм-канал «Нашы грошы».

belarus_horad_zima_2023_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg

Пекла для аматараў усё ўрэгуляваць. Якія цэны скачуць больш за ўсё ад вобласці да вобласці?

Здавалася б, Беларусь краіна невялікая, і рост цэнаў тут павінен быць больш-менш раўнамерным. Але гэта далёка не так. “Нашы грошы” прааналізавалі інфляцыю ў сакавіку і выбралі тыя пазіцыі паслуг, рост цэнаў на якія меў найбольшы роскід па рэгіёнах.

Аказалася, што найбольшая разбежка ў змене цэнаў у сакавіку назіралася на наведванне цыркаў. У той час, як у некаторых рэгіёнах квіткі на цыркавое прадстаўленне сталі крыху таннейшымі — на 1,1%, а ў Гомельскай вобласці яны, наадварот, выраслі на 52,8% — гэта калі параўноўваць з сакавіком 2022 года.

Істотная розніца ў тэмпах росту цэнаў адзначаецца ў сферы паслуг міжнароднага турызму. Калі ў Мінску яны за год падаражэлі толькі на 4,7%, то ў Магілёўскай вобласці — аж на 46,8%.

Значная розніца адзначаецца і ў цэнах на паслугі лазняў і саунаў. Так, у Мінскай вобласці такія паслугі за год сталі таннейшымі на 19%, а ў Гродзенскай вобласці, наадварот, цана на іх павялічылася на 21,3%.

rost_cen_u_roznyh_rehijonvah_belarusi.jpg

Якія яшчэ паслугі паказалі ў сакавіку максімальны роскід па інфляцыі?

  • турыстычныя паслугі (ад +5,5% у Мінску да +44,7% у Магілёўскай вобласці),
  • рамонт ювелірных вырабаў (ад +7,3% у Гродзенскай вобласці да +43,2% у Мінску),
  • паслугі канцэртных залаў (ад +3,4% у Магілёўскай вобласці да +35,6% у Мінскай вобласці),
  • паслугі музеяў (ад +4,9% у Магілёўскай вобласці да +35,8% у Віцебскай вобласці),
  • абыходжанне з камунальнымі адходамі (ад +9,2% у Мінску да +34,9% у Гомельскай вобласці),
  • рамонт пральных машын (ад +0,5% у Мінску, да +25,9% у Гомельскай вобласці).