«Перспектывы сталі настолькі імглістыя, што бізнес і насельніцтва трымаюць сродкі каля сябе»

Упершыню з 2007 года доля валютных сродкаў, якія насельніцтва і бізнес трымаюць у лёгкадаступнай форме на разліковых рахунках, апынулася вышэй, чым доля такіх жа «хуткіх» рахункаў у беларускіх рублях.

_hroszy___bank___infljacyja___depazit__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas__2__logo_1.jpg

Гэта незвычайная асаблівасць, якая характарызуе цяперашні стан эканомікі, адзначае тэлеграм-канал «Вашы грошы».

Чаму такі паказчык важны? Пачнем з таго, што даступнасць укладаў для хуткага зняцця зваротна прапарцыйная іх даходнасці: чым больш выгадны ўклад, тым складаней яго без страт забраць. 

Выходзіць, цяпер насельніцтва і бізнес паміж выгадай і даступнасцю сродкаў выбіраюць другі варыянт.

Доўгі час доля сродкаў на рахунках у лёгкадаступнай форме была значна ніжэй тых, што ляжалі на тэрміновых укладах. Для сродкаў у нацыянальнай валюце раней было звыкла, што тэрміновыя ўклады — гэта каля 40% усіх рублёў у банках, а для валютных укладаў аналагічны паказчык складаў 70-80%. Цяпер баланс у абодвух выпадках сумесіўся на ўзровень, блізкі да 50%.

Прычым для валютных укладаў доля сродкаў на рахунках да запатрабавання апынулася нават вышэйшай, чым для рублёвых. Значыць, даступнасць валюты стала важней, чым даступнасць рублёў.

Характэрна, што зніжэнне долі перавадных дэпазітаў (рахункаў да запатрабавання) пачалося з 2007 года, калі эканоміцы прыйшлося стаць больш рынкавай. Гэта здарылася пасля таго, як Расія перастала пастаўляць у Беларусь танныя энерганосьбіты. Насельніцтва і бізнес у гэтай сувязі сталі часцей задумвацца над падушкай бяспекі, прыбытковасцю сродкаў, якія ў іх былі ў распараджэнні. 

Гэта быў прыклад доўгатэрміновага бачання, разліку на перспектыву. Зараз перспектывы сталі настолькі імглістыя і прывідныя, што і бізнес, і насельніцтва аддаюць перавагу сродкі трымаць у больш даступнай форме. Умоўна кажучы: ці мала што, а свая кашуля бліжэй да цела.

Глядзіце таксама