Валавы знешні доўг Беларусі на душу насельніцтва за пяць гадоў практычна падвоіўся
Паводле звестак Нацыянальнага банка, на 1 студзеня 2015 года валавы знешні доўг Беларусі склаў 4 тыс. 225,4 долара на душу насельніцтва. За апошнія пяць гадоў гэты паказчык практычна падвоіўся.
Так, на 1 студзеня 2010 года валавы знешні доўг на душу насельніцтва складаў 2 тыс. 332,1 долара; на 1 студзеня 2011-га — 2 тыс. 995,7; на 1 студзеня 2012-га — 3 тыс. 594,5; на
1 студзеня 2013-га — 3 тыс. 568,2; на 1 студзеня 2014 года — 4 тыс. 184,7 долара.
Іншыя крытэрыі ўстойлівасці доўгу, паводле звестак Нацбанка, склаліся на пачатак 2015 года наступным чынам: адносіны валавога знешняга доўгу да ВУП склалі 52,8% (на 1 студзеня 2014-га —
54,4%); адносіны валавога знешняга доўгу да экспарту тавараў і паслуг павялічыліся ў параўнанні з 1 студзеня 2014 года на 2 працэнтныя пункты і дасягнулі 92%.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на пачатак 2015 года адпавядалі 34,8%кароткатэрміновага знешняга доўгу (на 1 студзеня 2014-га — 42,5%).
За 2014 год на абслугоўванне валавога знешняга доўгу (без уліку плацяжоў па гандлёвых крэдытах і кароткатэрміновых абавязацельствах банкаў) было выдзелена 11,1 млрд. долараў, што эквівалентна 14,6%
ВУП, або 25,4% экспарту тавараў і паслуг.
"У тым ліку на пагашэнне асноўнага доўгу патрачана 9,6 млрд. долараў, на плацяжы па працэнтах і іншых выплатах — 1,4 млрд. долараў", — канстатуюць спецыялісты
Нацбанка.
Па стане на 1 студзеня 2015 года валавы знешні доўг Беларусі складаў 40,1 млрд. долараў і за 2014 год павялічыўся на 440,3 млн. долараў, або на 1,1 %.
"За кошт праведзеных аперацый (яны адлюстраваны ў плацежным балансе) знешнія даўгавыя абавязацельствы павялічыліся на 2,6 млрд. долараў, за кошт курсавой і коштавай пераацэнак знізіліся на 2,4
млрд. долараў, за кошт іншых зменаў (у выніку перагляду класіфікацыі і інш.) — павялічыліся на 0,2 млн. долараў", — зазначаецца ў паведамленні Нацбанка.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН