Расія пралангуе дзяржаўны крэдыт Беларусі
Масква пралангуе дзяржаўны крэдыт, выдадзены Мінску, але ўзамен чакае ад Беларусі вырашэння праблем у эканамічнай і гандлёвай сферах, заявіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў на пасяджэнні ўрада ў чацвер.

«Яшчэ адно фінансавае пытанне тычыцца дзяржаўнага фінансавага крэдыту Рэспубліцы Беларусь. Мы дамаўляліся аб тым, што мы дапаможам ім у няпростай сітуацыі, па сутнасці правядзем пралангацыю існуючых крэдытных абавязацельстваў», — заявіў расійскі прэм’ер.
«Натуральна, гэта заснавана на нашым разуменні партнёрскіх адносінаў: мы партнёрам нашым дапамагалі і надалей будзем дапамагаць, зробім гэта. Але нашы беларускія сябры таксама павінны аператыўна здымаць праблемы, якія перыядычна ўзнікаюць у гандлёва-эканамічнай сферы, і гэта трэба рабіць аператыўна», — падкрэсліў кіраўнік урада Расіі.
«Таму прапаную таксама гэта рашэнне абмеркаваць, а, Ігар Іванавіч (першы віцэ-прэм’ер Шувалаў — ІФ), вы стэлефануйцеся з беларускімі партнёрамі, яшчэ раз звярніце іх увагу на неабходнасць вырашаць розныя пытанні, звязаныя з нашым супрацоўніцтвам», — сказаў на заканчэнне Мядзведзеў.