Праўдзівую інфармацыю пра вайну ва Украіне можна даведацца на новым сайце

Сайт UKRAINE UNDER ATTACK створаны для барацьбы з расійскай прапагандай. Новы інфармацыйны праект прадставіў 25 сакавіка ў Украінскім крызісным медыя-цэнтры старшы лейтэнант Паўло Саладзько.



underattak.jpg

«Гэта інфармацыйны рэсурс, на якім акумулюецца інфармацыя аб расейскай агрэсіі ў Крыме і ў частцы Данбаса», — цытуе Саладзько «Украінская праўда».

Паводле яго слоў, праект створаны па ініцыятыве Украінскага крызіснага медыя-цэнтра разам з сілавымі ведамствамі. Мэта — сабраць на адной пляцоўцы праўдзівую інфармацыю аб ходзе расійскай агрэсіі.

«На сайце можна будзе атрымаць поўную карціну таго, што адбываецца на Усходзе краіны. Гэта любая інфармацыя: баі, перасяленцы, рэакцыя свету, барацьба з дыверсантамі і да таго падобнае. Гэта факты з афіцыйных крыніц, і гэтая інфармацыя праверана. Таксама прадстаўлена гісторыя расійскага нападу і ўкраінскага супраціву ў рэтраспектыве», — растлумачыў Саладзько.