З Новага года змяніліся правілы адчужэння і падзелу зямельных участкаў. А што яшчэ мяняецца?
З 1 студзеня карэкціроўкі ў парадак адчужэння і падзелу зямельных участкаў, а таксама змяненне іх мэтавага прызначэння ўнёс новы ўказ. Ён павінен быў прывесці заканадаўства ў адпаведнасць з зацверджанай у ліпені мінулага года рэдакцыяй Кодэкса аб зямлі, якая таксама ўступіла ў сілу з пачатку года. Што ён яшчэ мяняе?

Апублікаваны ўказ
№466 уносіць змены адразу ў некалькі нарматыўна-прававых актаў, якія такім
чынам увязваюцца з новай версіяй Кодэкса аб зямлі — асноўныя палажэнні
дакумента ўступілі ў сілу з 1 студзеня, піша myfin.by.
Сярод новых адміністрацыйных працэдур, па якія змогуць звяртацца ў дзяржорганы фізічныя асобы, з'явіцца атрыманне дазволаў на раздзел або змяненне мэтавага прызначэння некаторых разнавіднасцей зямельных участкаў, змену віду права на ўчастак (у названых у Кодэксе выпадках), а таксама на прадастаўленне дадатковай плошчы для павелічэння або змены яго меж.

Таксама на працэдуру дзяржрэгістрацыі дагавора закладу права арэнды зямельнага ўчастка або пагаднення аб яго змене, а таксама скасавання або ўзнікнення / спынення закладу права арэнды прадугледжаны наступныя расцэнкі:
- за дзяржрэгістрацыю аднаго аб'екта — 0,5 базавай велічыні (18,5 рубля без уліку кошту зямельна-кадастравага плана зямельнага ўчастка);
- за другі і кожны наступны экзэмпляр пасведчання аб дзяржрэгістрацыі — 0,1 базавай велічыні (3,7 рубля без уліку кошту зямельна-кадастравага плана зямельнага ўчастка);
- за дзяржрэгістрацыю кожнага наступнага аб'екта ў адпаведнасці з заявай незалежна ад колькасці працэдур, згодна з пералікам — 0,1 базавай велічыні (3,7 рубля).
Акрамя таго, з 2024 года даныя аб тэрыторыях, якія знаходзяцца ў спісах незанятых участкаў і пераліках зямель для рэалізацыі інвестпраектаў, пачнуць заносіцца ў Адзіны рэестр маёмасці.
