5 фактаў пра мячэць, якую адкрые ў Мінску Эрдаган
11 лістапада прэзідэнт Турцыі і кріаўнік Беларусі адкрыюць у Мінску Саборную мячэць. Чым цікавы гэты храм?

Пабудавалі па макету разбуранай камуністамі мячэці
Каменную мячэць вырашылі ўзводзіць у Мінску ў канцы XIX стагоддзя.

У гады савецкай улады набажэнствы там спыніліся, аднаўляліся толькі на некаторы перыяд у гады вайны. У 1962 годзе мячэць разбурылі. Храм стаяў недалёка ад цяперашняга месцазнаходжання. Вось ён адлюстраваны побач будынкам гасцініцы «Юбілейная».

А вось месцазнаходжанне сучаснай мячэці — на скрыжаванні вуліцы Ігнаценкі і Грыбаедава. Калісьці тут знаходзіліся татарскія могілкі.

У 2010 годзе, калі будаўніцтва мячэці ператварылася ў даўгабуд, у Апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Міхаіла Рыбакова выказалі меркаванне: «Сталічная мячэць, як паказвае практыка, была задумана з размахам больш маштабным, чым рэальныя магчымасці і патрэбы мусульман, якія жывуць у Мінску. Па-відаць, маштабы гэтага культавага будынка, якое ўжо будуецца па вуліцы Грыбаедава, апынуліся завышанымі».
Чаму мячэць адкрые Эрдаган
Таму што яна дабудоўвалася на турэцкія грошы. Храм пачалі будаваць яшчэ ў 2004 годзе за сродкі фонду караля Саудаўскай Аравіі, але іх хапіла толькі на ўзвядзенне падмурка і сцен да ўзроўню першых вокнаў. Будаўніцтва стала даўгабудам. Калі цярпенне беларускіх мусульман лопнула, яны звярнуліся па дапамогу ў міністэрства рэлігійных спраў Турцыі.

Афіцыйнае адкрыццё перанеслі з-за спробы перавароту ў Турцыі
Рэджэп Эрдаган павінен быў адкрыць Саборную мячэць у Мінску падчас свайго прыезду ў Беларусь у канцы ліпеня. Але ў ноч на 16 ліпеня ў Турцыі адбылася спроба ваеннага перавароту, і візіт перанеслі.З таго часу ў Турцыі зачынілі больш за 180 СМІ і арыштавалі больш за 130 журналістаў.
Самая вялікая беларуская мячэць
У Саборнай мячэці падчас пятнічнай малітвы зможа размясціцца больш 730 вернікаў, а фактычна — 1,5 тысяч. Распавёў БЕЛТА старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Муфтый-Бекір Абу Шабановіч.



Заяўляецца нават, што храм у Мінску стане адным з найбуйнейшых ва ўсходняй Еўропе. Але для параўнання: год таму Пуцін і Эрдаган адкрылі ў Маскве шасціпавярховую Саборную мячэць, якая можа прыняць адначасова 10 тысячам мусульман.

Аднак у Беларусі гэта будзе сапраўды самая вялікая мячэць. Сёння іх налічваецца ў краіне каля дзясятка і ў асноўным яны знаходзяцца ў невялікіх гарадах: Іўе, Слоніме, Навагрудку, Клецку і г.д.
Да ведама: на падставе перапісу 2009 году лічыцца, што ў Беларусі пражывае каля 30 тысяч мусульман.
Паводле gazetaby.com