Турцыя разграміла ўсе апазіцыйныя СМІ
У Турцыі адбыліся чарговыя арышты журналістаў. Як інфармуе meduza.io, 31 кастрычніка сілавікі арыштавалі 11 супрацоўнікаў апазіцыйнай газеты Cumhuriyet. Усіх іх вінавацяць у падтрымцы прапаведніка Фетхулаха Гюлена, якога турэцкія ўлады называюць арганізатарам спробы дзяржаўнага перавароту 15 ліпеня.

Фота: Yasin Akgul / AFP / Scanpix / LETA
У Турцыі з сярэдзіны лета былі зачыненыя 186 сродкаў масавай інфармацыі. Каля 2,5 тысячы іх супрацоўнікаў згубілі працу. 133 журналісты былі арыштаваныя, і цяпер невядома, што з імі адбываецца: суды так і не пачаліся.
Дарэчы, улады зачынілі папулярны апазіцыйны тэлеканал IMC TV нягледзячы на тое, што падчас падзеяў 15 ліпеня канал выступіў з асуджэннем перавароту і падтрымаў Эрдагана. Тэлеканал абвінавацілі ў пракурдскай пазіцыі, а Працоўную партыю Курдыстана ўлады прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй.
Паводле euroradio.fm