Адносіны з ЕС замарожаныя
Польшча завяршае сваё старшынства ў Еўрасаюзе. Наступныя шэсць месяцаў старшынстваваць у ЕС будзе Данія.
Пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка на адмысловай прэс-канферэнцыі заявіў, што вынікам працы польскае кіраўніцтва задаволена.
Польшча завяршае сваё старшынства ў Еўрасаюзе. Наступныя шэсць месяцаў старшынстваваць у ЕС будзе Данія.
Пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка на адмысловай прэс-канферэнцыі заявіў, што вынікам працы польскае кіраўніцтва задаволена.
“Гэта было смелае старшынства, — мяркуе Лешак Шарэпка, — хаця крызіс еўразоны і падзеі ў Паўночнай Афрыцы ўскладнілі працу… Мы больш інтэнсіўна пайшлі ў
інтэграцыі з Харватыяй, далі новы імпульс інтэграцыі з Ісландыяй. Цяпер гавораць пра крызіс ЕС, але ёсць краіны, якія вельмі хочуць стаць сябрамі Еўрасаюза.
Дыпламат паведаміў, што ў часе старшынства Польшча вяла перамовы з Украінай, падпісанае пагадненне з Расіяй па малому памежнаму руху для Калінінградскай вобласці. “Вы ведаеце, што падобныя
планы ёсць і з Беларуссю, але, калі глядзець на тэмпы працы, то з Расіяй мы хутчэй завершым працу па ўвядзенні спрошчанай візавай палітыкі, — сказаў Лешак Шарэпка. “У
чэрвені мы таксама зноў агучылі прапанову пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Афіцыйны адказ мы так і не атрымалі. Неафіцыйна адзін з чыноўнікаў нам сказаў,
што гэтае пытанне не з’яўляецца прыярытэтам для беларускага боку, — паведаміў дыпламат. — У Беларусі, напэўна, жывуць багатыя людзі, якія могуць плаціць 60 еўра за
візу.
Ён канстатаваў, што дасягненняў у палітычных адносінах з Беларуссю цягам гэтага паўгоддзя не было. Польшча рабіла ўсё, каб беларускае пытанне знаходзілася ў цэнтры ўвагі ЕС, імкнулася актыўна
падтрымліваць дыялог з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора заявіла, што спыненне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрасаюзам нанясе страты краіне. “Мы прапануем Беларусі прыняць еўрапейскія нормы і
стандарты, сучасныя метады кіравання, напрацоўкі ў такіх сферах, як экалогія, вышэйшая адукацыя, кіраванне межамі, барацьба супраць гандлю людзьмі і наркотыкамі, — удакладніла дыпламат.
— У грашовым выражэнні цяперашнія праекты ацэньваюцца ў 50 мільёнаў еўра, праекты, што знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі у 85 мільёнаў еўра.
Лешак Шарэпка таксама паведаміў, што ў жніўні польскае пасольства ад імя ўсіх паслоў краін ЕС у Беларусі накіроўвала ў МЗС ноту з просьбай дазволіць сустрэчу з усімі палітвязнямі, што знаходзяцца ў
турме. Адказ прыйшоў напрыканцы верасня, і ён быў адмоўны. Лешак Шарэпка мяркуе, што еўрапейскія дыпламаты могуць звярнуцца ў МЗС Беларусі з аналагічнай просьбай яшчэ раз, але не ўпэўнены, што адказ
будзе станоўчы.
1 студзеня 2012 года старшынства ў Еўрасаюзе пераходзіць да Даніі. Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора патлумачыла: у сувязі з тым, што ў Беларусі няма амбасады Даніі, выконваць функцыі
старшыні на гэты перыяд будзе прадстаўніцтва ЕС.