Беларусь і Расія пачалі сумесныя вайсковыя вучэнні

З 23 па 27 жніўня на палігоне Абуз-Лясноўскі, навучальным цэнтры «Лесішча», на ўчастку мясцовасці (аэрадромны ўчастак дарогі трасы Мінск-Магілёў Мінскай вобласці), а таксама ў пунктах пастаяннай дыслакацыі воінскіх частак тылавога і тэхнічнага забеспячэння праводзяцца сумесныя спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Мерапрыемства ўключае ў сябе два этапы і праходзіць пад кіраўніцтвам намесніка Міністра абароны па ўзбраенні — начальніка ўзбраення Узброеных Сіл і намесніка Міністра абароны па тыле — начальніка тылу Узброеных Сіл.
Галоўная мэта вучэння — праверка гатоўнасці і здольнасці органаў ваеннага кіравання, сіл сродкаў тэхнічнага і тылавога (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння ўзброеных сіл дзвюх краін да сумесных дзеянняў, іх узаемадзеяння і палявой вывучкі, а таксама падрыхтоўка да сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2021».
На вучэнні вайскоўцамі дзвюх дзяржаў спланавана адпрацаваць увесь спектр задач тылавога і тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння па пытаннях тэхнічнага прыкрыцця аб'ектаў на ваенна-аўтамабільных дарогах і чыгуначных напрамках, арганізацыя дарожна-каменданцкай службы на маршрутах руху, інжынерна-аэрадромнага і аэрадромна-тэхнічнага забеспячэння пасадкі лятальных апаратаў на аэрадромны ўчастак дарогі і іх паўторнага вылету, абсталявання ўчасткаў загрузкі боепрыпасаў на аўтатранспарт з выкарыстаннем сродкаў механізацыі пагрузачных работ, эвакуацыі, рамонту і аднаўлення няспраўных узораў тэхнікі і ўзбраення, разгортвання і функцыянавання палявога магістральнага трубаправода, участкаў масавай запраўкі тэхнікі, а таксама выпечкі і выдачы хлеба і інш.
Ад беларускага боку ў навучанні задзейнічаны органы ваеннага кіравання, злучэнні, воінскія часці і арганізацыі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння, а таксама вайсковыя часці і падраздзяленні са складу рэгіянальнай групоўкі войск Узброеных сіл Беларусі і Расіі для стварэння рэальнай абстаноўкі і адпрацоўкі практычных дзеянняў.
Усяго ў практычных дзеяннях будзе задзейнічана больш за 1300 ваеннаслужачых, больш за 200 адзінак спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі.