Ва Украіне заблакавалі некалькі буйных расійскіх СМІ
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб уступленні ў сілу рашэння аб блакаванні ва Украіне шэрагу расійскіх рэсурсаў. Гаворка ідзе пра рэсурсы кампаніі «Ростелеком» і шэрагу расійскіх СМІ, уключаючы выданні «Ведомости», «Версия» і «Московский комсомолец», санкцыі прадугледжваюць абмежаванне доступу да вэб-рэсурсаў.
![Фота Дзіяны Серадзюк Фота Дзіяны Серадзюк](/img/v1/images/img_20210805_142712_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзіяны Серадзюк
Санкцыі таксама ўводзяцца ў дачыненні да АТ «ТРК-3», Фонду вывучэння гістарычнай перспектывы, Асацыяцыі дабрачыннай дапамогі «Взаимопомощь», кампаній «Новинфо», «Наше завтра», «Лайт-принт», «Народные новости», інфармацыйнае агенцтва «Анна-ньюс».
Акрамя таго абмежаванні ўвялі адносна двух рэсурсаў, звязаных з «кіраўніком ДНР» Дзянісам Пушыліным. Супраць апошняга таксама ўвялі персанальныя санкцыі на тры гады.
У чэрвені Зяленскі падпісаў указ пра санкцыі ў дачыненні да шэрагу буйных расійскіх СМІ — «Россия 24», НТВ, «Первый канал. Мировая сеть», «РТР-планета».
У ліпені Зяленскі ўвёў у дзеянне абмежаванні супраць расійскай кампаніі «Wildberries», адной з найбуйнейшых расійскіх онлайн-пляцовак для продажу адзення, дзіцячых і гаспадарчых тавараў.