Палітзняволеныя супрацоўнікі БелаПАН не выйшлі на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання
Да галоўнай рэдактаркі Ірыны Леўшынай дапусцілі адваката.

Палітзняволеныя супрацоўнікі БелаПАН не выйшлі на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання.
Да галоўнай рэдактаркі Ірыны Леўшынай дапусцілі адваката. Паводле яго слоў, настрой у яе бадзёры. З двума іншымі затрыманымі адвакаты яшчэ не сустрэліся.
Галоўную рэдактарку Ірыну Леўшыну, бухгалтарку Кацярыну Боеву і экс-дырэктара інфармацыйнай кампаніі Дзмітрыя Наважылава затрымалі 18 жніўня, і цяпер яны знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Усе яны падазраваныя па ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).