Яшчэ адзін праваслаўны святар з Гродна трапіў пад рэпрэсіі новага архіепіскапа Антонія

Яго выслалі пад Ваўкавыск.

photo_2021_08_22_17_50_17.jpg

Іерэй Мікалай Гайдук быў настаяцелем Дамавога храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца Архіерэйскага падворка ў Гродна. Выступіў супраць гвалту сілавікоў, адкрыта выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. 25 ліпеня 2021 г. новы архіепіскап зняў з яго з пасады і забараніў выкладаць на катэхітычных курсах.
Сёння Мікалай Гайдук паведаміў, што атрымаў прызначэнне ў царкву Георгія Перамоганосца ў Краснасельскім ля Ваўкавыска.
Гэта ўжо другі гучны выпадак пераследу святароў у Гродна за актыўную пазіцыю. Не так даўно святар Георгій Рой быў пазбаўлены пасады настаяцеля сабора ў абласным цэнтры і пераведзены ў Квасоўку.