У Іўі затрымалі былога падпалкоўніка міліцыі, якога пазбавілі звання з-за палітычных поглядаў

На яго працы, дома і на лецішчы правялі ператрусы і канфіскавалі ўсю тэхніку.

photo_2021_08_22_10_59_49.jpg

У Іўі затрымалі былога падпалкоўніка міліцыі, якога пазбавілі звання з-за палітычных поглядаў.
Пятра Будзько затрымалі 20 жніўня на працоўным месцы. Як паведамляе @viasna96, на яго працы, дома і на лецішчы правялі ператрусы і канфіскавалі ўсю тэхніку. Меркавана цяпер ён знаходзіцца ў гарадзенскім КДБ.
Пётр Будзько адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў. У снежні 2020 года ён адсядзеў 32 суткі па артыкуле 23.34 КаАП. «Суткі» ён атрымаў за тое, што пасля гвалту сілавікоў у Мінску ён пачаў выходзіць на маршы разам з усімі і патрабаваць спыніць гвалт, вярнуць законнасць у краіну і пакараць усіх, хто быў датычны да ўжывання сілы супраць беларусаў.