
За кратамі топ-менеджар PandaDoc правёў 11 месяцаў і 19
дзён. Ён быў апошнім з чацвярых затрыманых супрацоўнікаў кампаніі, які
заставаўся ў СІЗА. Куўшынаву інкрымінавалі махлярства, здзейсненае
арганізаванай групай ці ў асабліва буйным памеры.
У жніўні 2020 года Віктар Куўшынаў дапамагаў педагогам, якія
ўваходзілі ў выбарчыя камісіі і заявілі аб парушэннях на выбарах. Яго затрымалі
2 верасня 2020-га.
«Справа PandaDoc» ад пачатку лічылася палітычнай з-за пазіцыі заснавальніка стартапа Мікіты Мікада. Пасля выбараў ён заснаваў фонд дапамогі сілавікам, якія вырашылі звольніцца з органаў па меркаваннях сумлення. Праз арышты супрацоўнікаў кампаніі ў Беларусі Мікада прыпыніў гэты праект.
Паводле «Еўрарадыё».