Артыст Дзмітрый Кукс адбыў 15-суткавы арышт, але адразу быў зноў затрыманы
Былы артыст беларускага ансамбля «Харошкі» Дзмітрый Кукс быў затрыманы адразу пасля выхада з 15-суткавага арышту, паведамляе «Вясна».

Мужчыну пасадзілі ў цёмна-сіні мікрааўтобус і звезлі ў
невядомым кірунку.
Нагадаем, Дзмітрыя затрымалі 6 жніўня, а потым асудзілі за
«за адмову адчыніць дзверы ў жылое памяшканне для правядзення ператрусу».
Раней праўладныя СМІ пісалі, што Дзмітрый «арганізаваў вытворчасць незарэгістраваных газет і экстрэмісцкіх матэрыялаў у сябе дома».