Самы хуткі гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч разам з жонкай прабег марафон

Марафон адбываўся ў маленькім польскім мястэчку.

photo_2021_08_22_17_46_12.jpg

Год таму ў жніўні АМАПаўцы пры затрыманні зламалі Кулевічу абедзьве рукі. Ён апынуўся ў эміграцыі ў Польшчы, завёў Youtube-канал «Мы вернёмся» пра ўцекачоў, такіх жа, як ён сам. І не кінуў пачатую яшчэ ў 2020-м падрыхтоўку да марафона, які атрымалася прабегчы толькі цяпер.
«Праходзіў марафон у маленькім польскім мястэчку Новэ Място над Піліцай. Беглі трэйл 42 км. Фінішавалі разам, як і планавалі. Было крута. Беглі за ўсіх беларусаў, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні», — сціпла распавядае Руслан.