Расея працягне арандаваць у Беларусі вайсковыя базы
Расея працягне арандаваць у Беларусі дзве вайсковыя базы: радыёстанцыю «Вілейка» і вузел «Баранавічы» як часткі сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе.

Указ пра гэта падпісаў Лукашэнка. Пра тое, што вайсковыя базы пад Вілейкай і Баранавічамі будуць выкарыстоўвацца расейскімі вайскоўцамі, Беларусь і Расея дамовіліся ў 1995 годзе. На гэты конт былі падпісаныя міжурадавыя пагадненні тэрмінам на 25 гадоў – з магчымасцю падаўжэння па пісьмовай дамоўленасці бакоў. Тэрмін дзеяння пагадненняў скончыўся сёлета 7 чэрвеня.
Радыё Рацыя