Беларуская мова ў беларускай школе: Чаму сітуацыя катастрафічная? (відэа)
Ці можна лічыць беларускую школу сапраўды беларускай? Каго гадуе сучасная сістэма адукацыі ў Беларусі — будучых беларусаў ці не зусім? Пра што нам кажа гісторыя беларускай мовы ў беларускай школе? Адказы на гэтыя пытанні гучаць у чарговым выпуску на ютуб-канале «Наша мова».
Як адзначае вядоўца выпуску, на сённяшні дзень сітуацыю з беларускамоўнай адукацыяй «можна вызначыць як катастрафічную». У якасці абгрунтавання ён прыводзіць некалькі фактаў.
Так, у Гомелі, другім по колькасці жыхароў у краіне, на 2015 года працавалі толькі тры беларускамоўныя класы (нават не школы). А ва ўсім Кобрынскім раёне у 2014 годзе па-беларуску атрымлівалі адукацыю каля 10% школьнікаў.
У 1992 годзе ў
Беларусі па-беларуску навучаліся 68% першакласнікаў. А ўсяго праз чатыры гады,
у 1996 годзе, колькасць беларускамоўных першакласнікаў скарацілася да 32%.
Як паказвае
статыстыка, пачынаючы з 1996 года і да нашага часу колькасць вучняў, якія атрымліваюць
адукацыю на беларускай мове, скарачаецца штогод на 1%.
«Важна сказаць, што гэта толькі афіцыйная статыстыка. У публічнай прасторы ўвесь час з’яўляецца інфармацыя аб бацькоў і вучняў, што ў той ці іншай школе ці гімназіі выкладаюць па-расійску», — распавядае вядоўца.
Што яшчэ не так з беларускай мовай у беларускіх школах пры Лукашэнку, глядзіце на відэа ютуб-канала «Наша мова».