Даследаванне: Хто і за што трапіў пад рэпрэсіі ў Беларусі

Канал Настоящее время сабраў поўную карціну таго, што адбываецца беспрэцэдэнтнага ціску на грамадзянскую супольнасць у Беларусі, выкарыстоўваючы даныя праваабарончага цэнтру "Вясна" і адкрытых крыніц.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Больш за ўсё затрыманых за мінулы год абвінавацілі па арт. 342 КК «Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» —173 чалавекі. 
За масавыя беспарадкі па арт. 293 было асуджана 157 чалавек, па арт. 364«Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» абвінавацілі 96 чалавек.
— Для пераследу пратэстуючых следчыя і суды ўжывалі дзясяткі артыкулаў КК Беларусі. Большасць абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках, парушэнні грамадскага парадку і гвалце супраць супрацоўнікаў МУС. Але ўжываліся і іншыя артыкулы, напрыклад, паклёп на адрас прэзідэнта, ухіленне ад выплаты падаткаў і нават акт тэрарызм, — паведамляе «Настоящее время».
Так, за абразу прадстаўніка ўлады і абразу прэзідэнта пакаралі 91 чалавека, у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні абвінавацілі 21 чалавека.
Шэсць чалавек асудзілі за заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, чатырох — за фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання.
Паводле звестак рэсурсу, таксама палітвязняў абвінавачвалі ў загадзя ілжывым даносе, перашкодзе ажыццяўлення выбарчых правоў, у разгалашэнні медычнай таямніцы, замаху на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў і многіх іншых злачынствах, уключаючы акт тэрарызму.
Цікава, што, па даных інфаграфікі, людзі, якім выставілі ўсе гэтыя артыкулы — гэта палітыкі і актывісты (75 чалавек), блогеры і журналісты (49 чалавек), 36 прадпрымальнікаў, 26 работнікаў аховы здароўя, адукацыі і спорту, а таксама пенсіянеры, студэнты, кваліфікаваныя спецыялісты і рабочыя, людзі творчых прафесій і сілавікі.
257 чалавек прысудзілі да пазбаўлення волі па палітычных матывах. У асноўным давалі тэрміны ад 2,5 да 8 гадоў. Максімальны тэрмін пазбаўлення волі — 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — атрымаў Дзяніс Урад.
— З 687 палітычных зняволеных 391 чалавек былі прысуджаныя да пазбаўлення волі (56,5%). 130 атрымалі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ( «хімія» і «хатняя хімія»). Яшчэ 166 чалавек чакаюць прысуду, — гаворыцца ў даследаванні.
Паводле «Салідарнасці»