Даследаванне: Якія экалагічныя звычкі ўласцівыя беларусам
У беларусаў яшчэ з савецкіх часоў захаваліся звычкі, якія зараз можна аднесці да экалагічных: культура рамонту рэчаў, эканомія святла і вады, выкарыстанне народных сродкаў для ўборкі дома. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні «Развіццё экалагічнай дружалюбнасці ў Беларусі ў 1990-2015 гг.», прэзентаваным Цэнтрам экалагічных рашэнняў (ЦЭР).
Звычкі старыя і новыя
Каля 70% насельніцтва прытрымліваюцца гэтых звычак, і яшчэ 8-9% беларусаў гатовыя рабіць сапраўды гэтак жа. 72% рамантуюць і чыняць рэчы (адзенне, абутак, тэхніку) і яшчэ 8% гатовыя рабіць гэта. 78% сочаць за эканоміяй святла і вады і яшчэ 9% гатовыя рабіць гэта. 50% выкарыстоўваюць народныя сродкі для ўборкі дома (сода, гарчыца) і яшчэ 8% гатовыя рабіць гэта.
Акрамя таго, як гаворыцца ў даследаванні, у ладзе жыцця беларусаў ужо сфармаваны новыя экалагічна сяброўскія звычкі: сартаванне адкідаў і шматразовае выкарыстанне рэчаў. Яны распаўсюджаныя сярод прыкладна 65-70% насельніцтва, і яшчэ 10-15% беларусаў гатовыя пачаць паступаць гэтак жа. 65% усяго насельніцтва сартуюць бытавыя адкіды і яшчэ 12% гатовыя рабіць гэта. 68% аддаюць старыя / непатрэбныя рэчы тым, хто мае ў іх патрэбу і яшчэ 16% гатовыя рабіць гэта.
Нарэшце, актыўны ўдзел у дзеяннях па паляпшэнні навакольнага асяроддзя прымаюць ад 8 да 18%, і каля 10% гатовыя паступаць гэтак жа.
Ад 30 да 60% беларусаў таксама здзяйсняюць іншыя, больш спецыфічныя дзеянні, звязаныя з экалагічна мірным ладам жыцця: спажываюць свядома, выкарыстоўваюць транспарт экалагічна, і імкнуцца весці бяспечную сельскую гаспадарку.
Адрозненні па катэгорыям грамадзян
Некаторыя практыкі карыстаюцца большай папулярнасцю сярод асобных катэгорый насельніцтва. Так, гараджане часцей, чым сельскія жыхары ўдзельнічаюць у міжнародных экалагічных акцыях і флэшмобах, але радзей выкарыстоўваюць ровар у якасці паўсядзённага транспарту.
Жанчыны часцей, чым мужчыны выкарыстоўваюць народныя сродкі для ўборкі дома, купляюць тавары з эка-маркіроўкай, удзельнічаюць у міжнародных экалагічных акцыях і флэшмобах і дапамагаюць грамадскім арганізацыям у якасці валанцёраў. Людзі з вышэйшай адукацыяй часцей выкарыстоўваюць шматразовую тару і радзей карыстаюцца роварам як паўсядзённым транспартам. Людзі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй радзей удзельнічаюць у міжнародных экалагічных акцыях і флэшмобах. Людзі з прыбыткам вышэй сярэдняга часцей удзельнічаюць у міжнародных экалагічных акцыях і флэшмобах.
Людзі з прыбыткам ніжэй сярэдняга радзей дапамагаюць грамадскім арганізацыям у якасці валанцёраў.Маладыя людзі 16-24 гадоў часцей удзельнічаюць у міжнародных экалагічных акцыях і флэшмобах і дапамагаюць грамадскім арганізацыям у якасці валанцёраў.
Людзі ва ўзросце 45-54 гадоў часцей выкарыстоўваюць ровар як паўсядзённы транспарт, вырошчваюць садавіну і гародніну на прысядзібным участку без выкарыстання пестыцыдаў і іншых хімікатаў, кампастуюць арганічныя адкіды на прысядзібным участку, выкарыстоўваюць народныя сродкі для прыборкі дома (сода, гарчыца) і ахвяруюць грошы на дзейнасць экалагічных арганізацый.
8% удзельнічаюць у міжнародных экалагічных акцыях і флэшмобах і яшчэ 11% гатовыя рабіць гэта. 10% дапамагаюць экалагічным арганізацыям у якасці валанцёра і яшчэ 11% гатовыя рабіць гэта. 18% ахвяруюць грошы на дзейнасць экалагічных арганізацый і яшчэ 8% гатовыя рабіць гэта.
«Варта заўважыць, што 65% насельніцтва ўдзельнічаюць у суботніках і яшчэ 7% гатовыя рабіць гэта. Гэта значыць патэнцыял для павелічэння экалагічнай актыўнасці насельніцтва даволі істотны», — канстатуецца ў даследаванні.
Паводле thinktanks.by