Лукашэнка ліквідаваў ахоўную зону вакол Палескага радыяцыйнага запаведніка

Цяпер у ахоўнай зоне радыяцыйна-экалагічнага запаведніка можна сеяць сяльгаскультуры ды паляваць на жывёлаў.

 Фота: Віктар Талочка/Sputnik

 Фота: Віктар Талочка/Sputnik


Паводле Савета міністраў, указ будзе садзейнічаць вядзенню гаспадарчай дзейнасці паблізу межаў запаведніка.

Кіраўнік Беларусі падпісаў указ, які прадугледжвае адмену ахоўнай зоны Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, скасаванне яе межаў, плошчы і складу зямель «з мэтай зняцця абмежаванняў з землекарыстальнікаў па выкарыстанні зямельных участкаў, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі».

Знакі радыяцыйнай небяспекі будуць размешчаныя непасрэдна каля межаў запаведніка.

Указ «узгоднены з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі». Яго прыняцце «не створыць перашкод сістэмнаму і ўзгодненаму прававога рэгулявання адносін, звязаных з выкарыстаннем прылеглых да Палескаму дзяржаўнаму радыяцыйна-экалагічнага запаведніка тэрыторыяў», — цытуе прэсавую службу Лукашэнкі «Інтэрфакс».

Ахоўная зона ў 1 кіламетр была створаная, каб перадухіліць распаўсюд радыенуклідаў за межы запаведніка. У ахоўнай зоне забаранялася сеяць, паляваць ды лавіць рыбу.

belsat.eu