Гарачая фаза інфармацыйнай вайны
Падаецца, што інфармацыйная вайна Беларусі і Расіі перайшла ў больш гарачую фазу: з віртуальнай інфармацыйнай прасторы ў бок рэальных дзеянняў. На гэтым тыдні невядомыя ледзь не спалілі
службовы аўтамабіль расійскага пасольства Беларусі ў Мінску.
30 жніўня ў 22.20 супрацоўнікі спецыяльнага батальёна міліцыі ўпраўлення дэпартамента аховы МУС Беларусі па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, якія неслі службу па ахове
пасольства РФ, выявілі падчас абходу тэрыторыі ўзгаранне службовай аўтамашыны «Мазда–3».
Падаецца, што інфармацыйная вайна Беларусі і Расіі перайшла ў больш гарачую фазу: з віртуальнай інфармацыйнай прасторы ў бок рэальных дзеянняў. На гэтым тыдні невядомыя ледзь не спалілі
службовы аўтамабіль расійскага пасольства Беларусі ў Мінску.
30 жніўня ў 22.20 супрацоўнікі спецыяльнага батальёна міліцыі ўпраўлення дэпартамента аховы МУС Беларусі па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, якія неслі службу па ахове
пасольства РФ, выявілі падчас абходу тэрыторыі ўзгаранне службовай аўтамашыны «Мазда–3».
Падчас агляду месца здарэння супрацоўнікамі следча-аператыўнай групы Цэнтральнага РУУС Мінска былі знойдзеныя шкляная бутэлька ёмістасцю 0,33 літра з-пад слабаалкагольнага напою з рэшткамі гаручай
сумесі, а таксама аскепкі шкляной бутэлькі з рэшткамі кнота.
Ахвяраў няма, апроч бязвіннай машыны. Зараз міліцыя Беларусі шукае падпальшчыкаў. Але ці знойдзе?
Гэты інцыдэнт падліў алею ў вогнішча расійска-беларускіх, і без гэтага няпростых адносін. Справа ў тым, што бакі — як расійскі, так і беларускі, — не дачакаўшыся вынікаў
расследавання, пачалі абвінавачваць адзін у аднаго ў правакацыі, скіраванай на тое, каб сапсаваць і без таго сапсаваныя адносіны паміж краінамі. Беларускі праўладны палітолаг, кіраўнік аналітычнага
цэнтра ЕсооМ Сяргей Мусіенка, які ў інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад» выказаў меркаванне, што інцыдэнт можа быць правакацыяй з боку расійскіх спецслужбаў, спланаванай для
таго, каб «узарваць» адносіны Беларусі і Расіі.
Рускія не засталіся ў баку, але іх каментары былі ўзроўнем вышэй. У прыватнасці, заяву пра тое, што беларускія ўлады ведалі пра магчымы «тэракт» у дачыненні да расійскага
пасольства, але сядзелі склаўшы рукі, зрабіў кіраўнік палітычнага дэпартамента партыі «Адзіная Расія» Аляксей Чадаеў. Больш радыкальна выказаўся лідэр Ліберальна-дэмакратычнай
партыі Расіі Уладзімір Жырыноўскі. «Гэта пачатак перадвыбарчай барацьбы прэзідэнта Лукашэнкі. Можа, не ён сам гэта запланаваў. Але з ягонага штаба вырашылі абвастрыць адносіны з
Расіяй», — заявіў Жырыноўскі.
Як вядома, Жырыноўскі з’яўляецца «неафіцыйным рупарам» меркаванняў кіраўніцтва Расіі.
Беларусь можа нівеляваць увесь гэты «распал варожасці» вельмі проста: знайсці і паказаць тых падпальшчыкаў, якія шпуляюць «кактэйлі Молатава» на тэрыторыю
пасольства сяброўскай нам дзяржавы. Але, як паказвае гісторыя, наўрад ці іх знойдуць. Хіба што на анархістаў можна ўсё спісаць, бо яны ўзялі на сябе адказнасць за здарэнне.
Гэта ўжо трэці напад на пасольства Расіі ў Мінску. Першы інцыдэнт здарыўся ў ноч на 1 красавіка 1997 года. Тады будынак дыпламатычнага прадстаўніцтва быў абстраляны з аўтамата Калашнікава. Сляды ад
куль былі знойдзеныя не толькі на сценах амбасады, але і суседняга жылога дома. Побач з месцам здарэння быў знойдзены кінуты аўтамат і некалькі стрэляных гільзаў. Другая атака адбылася ў ноч на 1
чэрвеня 2001 года. Тады на тэрыторыю пасольства ў сталіцы Беларусі невядомымі была кінутая выбухоўка. Выбухам была пашкоджаная агароджа, ніхто не пацярпеў.
Абодва разы вінаватых не знайшлі. І наўрад ці гэтая тэндэнцыя зменіцца зараз.
А вось скарыстаць гэта «хуліганства» знутры краіны ўлады могуць, і вельмі любяць гэта рабіць. Прыкладам, з-за першага інцыдэнту па следчых органах шмат пабегалі сябры
«Маладога фронту», даказваючы, што яны не вярблюды. Варта адзначыць і іншыя выбухі, такія, як выбух на свяце ў Дзень Незалежнасці 2008 года. Першыя, хто быў затрыманы тады,
— актывісты патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён». Па выбухах на дыскатэках у Віцебску ў 2005 годзе таксама прымаліся найперш за мясцовых апазіцыянераў. А зараз нас
чакаюць і прэзідэнцкія выбары, на якіх «прыціснуць» апазіцыю сам Бог вызначыў. Чаму б не скарыстацца момантам? Тым не менш, сам Лукашэнка таксама нас парадаваў. Усё жыццё мы ведалі,
што ягоны дзень народзінаў — 30 жніўня. Але раптам 1 верасня высветлілася, што біяграфію прэзідэнта «падправілі», і дзень народзінаў перанёсся на 31 жніўня. Гэта выклікала
шмат цікавых і вясёлых каментараў.
Як растлумачыла БелаПАН крыніца ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, сутнасць у тым, што маці Аляксандра Лукашэнкі паступіла ў раддом 30 жніўня вечарам, але нарадзіла ў ноч з 30-га на 31-е.
«У 50-я гады ў раддамах у сельскай мясцовасці, зразумела, ніхто з секундамерам не стаяў, і дакладны час нараджэння дзіцяці не адзначаўся. І нованароджанага запісалі на 30 жніўня, па даце
паступлення парадзіхі ў раддом», — сказаў суразмоўца.
«З-за таго, што прэзідэнт з прахалодай ставіцца да гэтага свята, ён не надаваў яму значэння да моманту нараджэння малодшага сына Мікалая, які з’явіўся на свет 31 жніўня, —
адзначыла крыніца. — А пасля нараджэння Мікалая прэзідэнт пачаў цікавіцца ў маці падрабязнасцямі свайго з’яўлення на свет і высветліў, што фактычна адзначаць дзень нараджэння трэба
31 жніўня».
Гэта ж трэба, дажыць да 55 гадоў, і не ведаць, калі ты нарадзіўся! Праўда, крыўдзіцелі Аляксандра Рыгоравіча заўважылі, што змяніць дзень нараджэння Колі Лукашэнкі было б прасцей, усё роўна ніхто
дакладна не ведае, адкуль ён узяўся. Але ж яны забыліся на тое, што прэзідэнт, як і салдат, дзіцёнка крыўдзіць не павінен!
Ну і больш кранальная для ўсіх навіна пра тое, што з пачатку восені мы зараз пішам па-новаму «у нескладовае» і некалькі іншых літар. 1 верасня набыў моц новы закон аб правілах
беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, прыняты ў 2008 годзе.
Асноўныя змены зводзяцца да ўдакладнення правілаў пераносу слоў, напісання малой і вялікай літар, да пашырэння напісання «ў», а таксама распаўсюджання прынцыпу
«акання» на значную частку запазычаных слоў.
Праект новай рэдакцыі правіл, падрыхтаваны вучонымі і супрацоўнікамі Мінадукацыі, выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадстве, доўга ўзгадняўся і набыў моц закону толькі ў 2008 годзе. Як лічыць
дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Лукашанец, новая рэдакцыя правіл павінна ўмацаваць пазіцыі беларускай мовы і
павысіць яе аўтарытэт як строга ўнармаванай пісьмовай мовы з багатым слоўнікавым складам. Акрамя таго, паводле меркавання Лукашанца, новыя правілы дазволяць захаваць традыцыю пераемнасці пісьмовай
беларускай мовы і спыніць «арфаграфічны разнабой», які праявіўся ў 1990-я гады і да гэтага часу існуе на старонках беларускамоўных выданняў.
У сваю чаргу, прадстаўнікі РГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» перакананы, што любыя змены правапісу беларускай мовы магчымы толькі пасля вяртання ёй статусу
адзінай дзяржаўнай мовы. Яны звяртаюць увагу на тое, што новы закон не прадугледжвае змену незадавальняльнай сітуацыі з выкарыстаннем беларускай мовы ў розных сферах грамадскага жыцця.